Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў прапануе папу Рымскаму і патрыярху Кірылу сустрэцца ў Менску


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў арганізаваць у Менску сустрэчу кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла і папы Рымскага.

Пра гэта ён заявіў 28 верасьня на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэньня Рады біскупскіх канфэрэнцый Эўропы.

«Тут было заўважана пра выніковасьць сустрэчы папы Рымскага і патрыярха Кірыла. Недзе там, далёка на Кубе. Думаю, трэба падумаць, каб яны сустрэліся тут, у Менску. Гэта якраз сёньня тое месца, дзе можна абмяркоўваць праблемы і Захаду, і Усходу, Поўначы і Поўдня і ўсёй плянэты, — цытуе БЕЛТА Лукашэнку. — Калі вы з Праваслаўнай царквой прыйдзеце да такога разуменьня, я і беларускі народ зробім усё, каб вы, вашы кіраўнікі, нашы кіраўнікі — Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў — зрабілі гэтую сустрэчу ў Менску гістарычнай. Падумайце над гэтым».

У 2016 годзе Лукашэнка запрасіў папу Рымскага Францішка наведаць Беларусь і сустрэцца з патрыярхам Кірылам. Лукашэнка прапаноўваў такую сустрэчу і ў 2009 годзе.

«Але яшчэ большая бяда ў тым, што мы ня можам спыніць вайну ва Ўкраіне»

Кіраўнік Беларусі выказаўся таксама пра сытуацыю ва Ўкраіне. Ён заявіў, што няздольнасьць ўстанавіць мір ва Ўкраіне сьведчыць пра цяжкі крызіс у Эўропе.

Гэта страшная бяда, што мы ня можам у сваёй хаце навесьці парадак. Гэта сьведчыць пра цяжкі крызіс у Эўропе.

«Гэта страшная бяда, што мы ня можам у сваёй хаце навесьці парадак. Гэта сьведчыць пра цяжкі крызіс у Эўропе».

«Мы гаворым пра Ўкраіну. Бяда ў тым, што адбываецца ва Ўкраіне. Але яшчэ большая бяда ў тым, што мы ня можам спыніць вайну. Мы ня можам даць надзею на будучыню ня толькі моладзі цудоўнай дзяржавы, якой зьяўляецца Ўкраіна, мы пазбаўляем усялякага жыцьця і надзеі сярэдняе і старэйшае пакаленьне».

Паводле Лукашэнкі, Беларусь працягне рабіць усё, што ад яе залежыць, для аднаўленьня міру на ўкраінскай зямлі.

«Мы не маглі стаяць у баку, калі ўспыхнуў канфлікт на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Мы рабілі і працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб менскі працэс, менскія пагадненьні, якім няма альтэрнатывы, спрыялі больш хуткаму аднаўленьню міру на ўкраінскай зямлі».

XS
SM
MD
LG