Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 стрымаў з Давосу, якія ні ў якім разе нельга прапусьціць


У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма ў гэтым годзе — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце». Сярод запрошаных — традыцыйна кіраўнікі буйных кампаніяў, сусьветныя лідэры і знакамітасьці, усяго каля трох тысяч чалавек.

На сайце WEF можна ў рэальным часе сачыць за выступамі з Давосу дзякуючы жывым стрымам. Свабода прапануе некаторыя зь іх.

Ці варта верыць у тэхналёгію?

Мы сутыкнуліся з чацьвёртай індустрыяльнай рэвалюцыяй. Яна кіруецца тэхналёгіямі, якія ў стане перахітрыць людзей. Дык ці варта верыць у тэхналёгію?

У дыскусіі ўдзельнічаюць дырэктар Salesforce Марк Бэнёф, дырэктар Uber Дара Хасраўшагі, Рэйчэл Ботсман з Оксфардзкага ўнівэрсытэту, Рут Порат, фінансавы дырэктар кампаніі Alphabet.

Гендэр, улада і барацьба з сэксуальнымі дамаганьнямі

Гэтая сэсія была заплянаваная ў партнэрстве з The New York Times. У ёй узялі ўдзел прэзыдэнт Рады ў пытаньнях рэклямы Ліза Шэрман, выканаўчы дырэктар Oxfam International Віні Б’яньіма, Элізабэт Бюмілер з New York Times, Пігі Джонсан з кампаніі Microsoft, канадзкая міністарка статусу жанчын Марыям Мансэф і прафэсар псыхалёгіі ўнівэрсытэту Бэрклі Дэчэр Келтнэр.

Фэйкавыя навіны vs. рэальная палітыка

24 студзеня, 12.00 (менскі час)​

​Узлом, выцек і аспрэчваньне фактаў. Фальсыфікаваць праўду стала вельмі проста. Як дэмакратыям абараніцца ад наступстваў лічбавага сьвету?

У сэсіі, распрацаванай разам з BBC, возьмуць удзел Джозэф Кан з New York Times, стваральнік Вікіпэдыі Джымі Уэйлс, Анна Белкіна з тэлеканалу RT, Білавал Зардары Бгута з Пакістанскай народнай партыі і вядучая BBC Зэйнаб Бадаві.

Ці будзе ў будучыні чалавек?

24 студзеня а 17.15 (менскі час)

Што мы можам даведацца зь гісторыі будучыні? Ізраільскі гісторык Юваль Ной Харарэ бярэ нас у падарожжа па тэхналягічным разьвіцьці і кідае лідэрам выклік, каб яны распрацавалі прадметнае бачаньне, што тэхналягічны рух азначае для грамадзтва, палітыкі, рэлігіі і ідэалёгіі.

Сакрэты доўгага і шчасьлівага жыцьця

25 студзеня, а 10.00 (менскі час).

Адкрыйце для сябе сакрэты доўгага і здаровага жыцьця са шчасьлівых месцаў у сьвеце. Як гэтыя парады скарыстаць у сваім жыцьця?

Дыскусія з аўтарам бэстсэлераў і супрацоўнікам National Geographic Дэнам Бютнэрам, а таксама герантолягам, прафэсаркай грамадзкага здароўя унівэрсытэту Каламбія Ліндай Фрайд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG