Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я цяраю веру». Саўка ды Грышка спрачаюцца пра словы мітрапаліта Паўла


Саўка ды Грышка спрачаюцца пра словы мітрапаліта Паўла
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00

Героі Лявона Вольскага пасварыліся пасьля таго, як патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел сказаў, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.

Саўка:
Ой, Грыша, слышыш?
Мне ўчара сказалі,
Што вы, уніаты,
Моліцесь другім багам,
Какім — ізьвесна толькі вам.
І я цяраю веру
Ў то, што мы адзін народ,
Дажэ Бог у вас — ня тот.
Вот.

Грышка:
Ой, Саўка, чуеш?
Чаго ты нас бічуеш?
Бог такі ў нас самы,
Як і ў вас,
Шматлікіх праваслаўных мас.
Ды я губляю веру
Ў гэты наш адзін народ,
Як толькі ты раскрыеш рот.

Саўка:
Ой, Грыша, слышыш?
Верыш ты, відаць, у Сідхартху,
А ў славах Экзарха
Самнявацца ты ня сьмей,
Уніацкі зьмей!
І я цяраю веру
Ў то, што мы адзін народ,
Нет, скарэй, наабарот.

Грышка:
І я губляю веру
Ў тое, Саўка, што ў цябе
Ёсьць хоць нешта ў галаве.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG