Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павал асьвяціў крыж памяці ахвяраў кастрычніцкага перавароту 1917 году


Мітрапаліт Павал падчас наведваньня Гомельскай епархі (eparhiya. by)

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пабываў з працоўным візытам у праваслаўнай Гомельскай епархі.

Як паведамляе епархіяльны сайт, разам зь біскупам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам ён наведаў шэраг мясцовых храмаў.

У справаздачы з паездкі адзначаецца, што падчас наведваньня Спаса-Праабражэнскага храму мітрапаліт Павал асьвяціў паклонны крыж памяці ахвяраў рэвалюцыі 1917 году.

«Падчас візыту Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі зьдзейсьніў чын асьвячэньня паклоннага крыжа. Паклонны крыж усталяваны ў 100-годзьдзе рэвалюцыі 1917 году, якая стала, без перабольшаньня, паваротным момантам як у найноўшай гісторыі нашай краіны, так і ўсёй эўрапейскай гісторыі трагічнага XX стагодзьдзя. Тая падзея паклала пачатак масавым забойствам сьвятароў і ганеньням на Царкву», — гаворыцца на сайце eparhiya.by.

Таксама кіраўнік БПЦ наведаў іншыя гомельскія храмы — Траецкі, іконы Божай Маці і Серафіма Сароўскага.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG