Увечары на вуліцы Балтыйскай у Менску затрымалі журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПан. Тацяна Бублікава рабіла інтэрвію з былой палітзьняволенай Марыяй Сафонавай.
26–28 красавіка Сьвятлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візытам. Яна сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Ван дэр Бэленам, канцлерам Сэбастыянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбэргам і кіраўнікамі місій пры АБСЭ.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
23 красавіка маці палітвязьня Ігара Аліневіча аднесла яму перадачу, дзеля чаго адстаяла ў чарзе ў будынку КДБ больш за гадзіну. Валянціна Аліневіч падзялілася тым, што ўбачыла і пачула.
Палкоўнік ФСБ у адстаўцы і экс-дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Генадзь Гудкоў у інтэрвію Свабодзе прааналізаваў заявы расейскіх і беларускіх спэцслужбаў наконт нібыта плянаванага замаху на Лукашэнку і спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
Літва абвясьціла пэрсонамі нон грата двух расейскіх дыпляматаў, Латвія і Эстонія — па адным супрацоўніку амбасады Расеі.
Кіраўнікі некалькіх беларускіх апазыцыйных структур выступілі з сумеснай заявай.
Калі можа пачацца суд і дзе, пакуль невядома. У справе, акрамя Ігара, яшчэ 5 абвінавачаных.
Горадзенскія журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік зьехалі ў Польшчу.
Крыху больш за палову (54%) расейцаў станоўча паставіліся да ідэі кіраўніка камісіі Грамадзкай палаты па разьвіцьці аграпрамысловага комплексу ўвесьці ў краіне прадуктовыя сэртыфікаты.
Ініцыятыва BYPOL апублікавала вядомыя ёй дэталі праведзенай КДБ Беларусі апэрацыі ў дачыненьні да Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва, якіх затрымалі па падазрэньні ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна запярэчыў зьвесткам аб тым, што на перамовах 22 красавіка абмяркоўвалі ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі.
Такое рашэньне было прынятае 22 красавіка судом Чыгуначнага раёну Гомля на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС.
На пасяджэньні пастаяннага камітэту Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) было паднята пытаньне аб узмацненьні расейскімі ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL).
Шэсьце традыцыйна ладзяць прарасейскія арганізацыі. Папярэдні раз у Віцебску заяўку падавалі ў 2019 годзе, але тады мясцовыя ўлады забаранілі акцыю.
Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступілі з заявай у падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна па Данбасу ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?
Гомельскі абласны суд 23 красавіка разгледзеў скаргі асуджаных на вялікія тэрміны жыхароў Гомля, раёну і Добруша за «масавыя беспарадкі» і пакінуў выракі бязь зьменаў, а скаргі — без задавальненьня.
Папраўкі ў нямецкі закон «Аб абароне насельніцтва ад інфэкцыйных хвароб» уступаюць у сілу з 23 красавіка. Ужо ў суботу пачнуць дзейнічаць новыя, больш жорсткія абмежаваньні.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
Джулі Фішэр таксама адзначыла ўзмацненьне залежнасьці Менску ад Масквы.
Пракуратура Берасьця 22 красавіка вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцоваму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, як моцна схуднеў у турме 10 гадоў таму і як яны ставяцца да выказваньняў, што Польшча хоча сабе забраць частку Беларусі.
21 і 22 красавіка затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў.
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна пачаліся вельмі цікава. Традыцыйна падчас пратакольных здымак палітыкі ў прысутнасьці мэдыяў кажуць банальныя рэчы пра жаданьне разьвіваць двухбаковыя адносіны...
Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў, што Расея пагадзілася ўрэгуляваць колькасьць людзей у амбасадах. Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька застаецца ў Расеі. Міністэрства замежных справаў Расіі абвясьціла, што ўжыве далейшыя захады, калі «гістэрычная кампанія» будзе працягвацца.
Як паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»
Іх абвінавачваюць у закліках да ўчыненьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, з выкарыстаньнем інтэрнэту і СМІ.
Улады Славаччыны прынялі рашэньне абвясьціць пэрсонамі нон грата трох расейскіх дыпляматаў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністэр краіны Эдуард Хэгер.
Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка сустрэўся з кіраўніком Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным.
Аднак асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, не былі перададзеныя.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што падрыхтоўка дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, хутчэй за ўсё, не магла праходзіць бязь ведама амэрыканскіх спэцслужбаў.
Грамадзянін Беларусі Аляксей Балянкоў, у кватэры якога ўчора правялі вобшук і пастанавілі выслаць яго з Украіны, спрабуе праз суд скасаваць гэтае рашэньне Службы бясьпекі Ўкраіны.
ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Мы спыталі ў работнікаў аднаго зь іх — бабруйскай «Белшыны» — як на іх адбіліся санкцыі, якія ўпершыню ўвялі яшчэ 10 год таму.
Расея не адказала на патрабаваньне чэскай улады вярнуць у Маскву 20 высланых адтуль супрацоўнікаў чэскай амбасады. Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк абвясьціў на брыфінгу, што наступным крокам Прагі будзе высылка з краіны 60 расейскіх дыпляматаў. Яны мусяць пакінуць Чэхію да канца траўня.
Аб тым, што ўсе чацьвёра затрыманых па справе аб замаху на Лукашэнку пачалі супрацоўнічаць са сьледзтвам, у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня расказаў кіраўнік сьледчага аддзелу КДБ Канстанцін Бычак.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю з заклікам да расейскіх уладаў неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага з калёніі, а таксама забясьпечыць яму поўнае выкананьне правоў, у тым ліку неабходную мэддапамогу.
«Дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў пра заканчэньне вучэньняў у Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах. Пра гэта ён заявіў пасьля прыбыцьця ў акупаваны Крым, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на ТАСС.
Паўтары сотні нямецкіх дэпутатаў узялі шэфства над беларускімі палітвязьнямі. Для нямецкіх палітыкаў гэта канкрэтны шанец паказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў Беларусі, піша Deutsche Welle.
«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сытуацыю з улікам усіх абставінаў. Гэта рашэньне, якое ў нас заўсёды ў запасе. На найвышэйшым узроўні прэзыдэнты, прэм’еры і міністры іншых краінаў ужо прымаюць Сьвятлану Ціханоўскую як лідэра Беларусі», — паведамілі Свабодзе ў прэс-службе Сьвятланы Ціханоўскай.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ня мае зьвестак аб рашэньні Расеі пачаць апэрацыю супраць Украіны, але дапусьціў, што «сытуацыя можа разьвівацца ў любым кірунку».
У Кіеве заявілі, што гэта зроблена ў адказ на «недружалюбныя дзеяньні» Беларусі.
Павал Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрвію Свабодзе.
ЗША не ўспрымаюць на свой адрас «што-небудзь сказанае» прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, заявіла прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. «Нас ня так лёгка пакрыўдзіць, у нас тоўстая скура», — сказала яна.
Пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр плянуе жыць і працаваць у Вільні. Урад Літвы атрымаў афіцыйны запыт аб яе акрэдытацыі ў Вільні.
Загрузіць яшчэ