Найважнейшае за 7 красавіка
Сярод затрыманых — чацьвёра з адной сямʼі.
Берасьцейскі абласны суд вынес прысуд у дачыненьні да грамадзяніна Расеі. Яго абвінавацілі ў спробе забойства двух міліцыянтаў. Пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі.
Суд аштрафаваў карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз двух асобнікаў кнігі «Беларускі Данбас». На журналіста склалі пратакол па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці).
33-гадовы жыхар Асіповічаў Яўген Пацкевіч апавядае, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля тэрміновай службы ў міліцэйскім спэцназе.
Кастрычніцкі суд Менску сёньня разгледзеў адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас».
На долю Расеі прыпадае толькі 45% экспарту зь Беларусі. Глядзім, хто асноўныя гандлёвыя партнэры Беларусі.
Сёньня ў Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністаркі замежных справаў Гішпаніі Марыяй Арансасу Гансалес Лая. Яны ўжо сустракаліся напрыканцы мінулага году падчас рабочага візыту Ціханоўскай у Мадрыд.
Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў Працоўны кодэкс, якія дазваляюць наймальніку звальняць работнікаў за адміністрацыйнае пакараньне або заклікі да страйку. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі папраўкі ў першым чытаньні.
Некалькі сотняў тысяч ахвяраў палітычных рэпрэсій будуць рэабілітаваныя, кажа былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч, адзін з аўтараў канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Пэтр Арэнбэргер, кіраўнік аднаго зь вядучых шпіталёў Прагі, прызначаны на пасаду міністра здароўя Чэхіі. Адпаведнае рашэньне прыняў прэзыдэнт краіны Мілаш Зэман.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай падтрымлівае ўсталяваньне кантактаў з прадстаўнікамі ўлады для выпрацоўкі мэханізмаў урэгуляваньня палітычнага крызісу. Прапанаваныя наступныя фарматы кансультацый і перамоваў.
Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран заявіў, што сёлета падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны атрымалі запрашэньне на ўдзел у сямі вайсковых вучэньнях NATO ў рамках праграмы калектыўнай абароны.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў 6 красавіка меў выйсьці на волю пасьля 15 сутак у турме на Акрэсьціна.
7 красавіка працягваюцца допыты ў Сьледчым камітэце сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна», валянтэраў і грамадзкіх актывістаў па ўсёй Беларусі.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя новымі законамі і тым, як лёгка цяпер можна стаць экстрэмістам.
Урад Польшчы не пакіне без дапамогі палякаў, якія жывуць у Беларусі і апынуліся цяпер у гэтай краіне ў цяжкай сытуацыі празь дзеяньні мясцовых уладаў. Пра гэта заявіў у сераду ў этэры Польскага радыё кіраўнік канцылярыі польскага прэм'ера Міхал Дворчык.
Раней украінская дэлегацыя адмовілася прылятаць на перамовы ў Беларусь, паколькі рэжым Лукашэнкі, на яе думку, знаходзіцца пад поўным уплывам Расеі, якая зьяўляецца адным з бакоў на перамовах у Трохбаковай кантактнай групе.
Пра сытуацыю на перамовах пад эгідай АБСЭ расказаў «Настоящему времени» прадстаўнік Данецку ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) па Данбасе Дзяніс Казанскі.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае, як здымала ў Беларусі, Літве і Латвіі фільм пра беларускіх жанчын, пра страх і тэрор на вуліцах беларускіх гарадоў, пра адчуваньне Паўночнай Карэі ў Эўропе.
Суд у Маскве аштрафаваў на два з паловай мільёны расейскіх рублёў (каля 32 700 даляраў) сацыяльную сетку TikTok за адмову выдаліць кантэнт пра акцыі пратэсту.
Zoom Video Communications Inc. забараніла сваім распаўсюднікам прадаваць сэрвіс онлайн-канфэрэнцый дзяржаўным кампаніям у Расеі і СНД.
«Усе, хто быў затрыманы незаконна, павінны быць неадкладна вызваленыя»
У Бабруйску шасьцёра асуджаных на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту спынілі ў мясцовым ізалятары галадоўку, але іх трымаюць у карцары. Пра гэта дазналася мясцовая праваабаронца Галіна Сьмірнова.
Адзін украінскі салдат загінуў ад мінамётнага абстрэлу, а другі падарваўся ў машыне на выбуховым прыстасаваньні, паведаміла апэратыўна-тактычная група «Ўсход» узброеных сілаў Украіны.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ўпершыню даў паказаньні па сваёй справе. Ён заявіў, што катэгарычна адмаўляе прад’яўленыя абвінавачаньні.
Яго мусілі вызваліць вечарам у аўторак, 6 красавіка.
Гэтым разам жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па менскім праспэкце Пераможцаў.
Палітвязень працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы. Гэта можа зацягнуцца да канца месяца.
Сьледчы камітэт Менску паведаміў, што ў дачыненьні да палітвязьня Міколы Дзядка завялі яшчэ дзьве крымінальныя справы.
У вядомай праваабаронцы і юрысткі беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta Эніры Браніцкай прайшлі ператрусы дома і па месцы жыхарства яе бацькоў.
Цяпер у закон прапануюць новыя зьмены. Глядзім, якія пункты закону мянялі і што на гэта ўплывала.
Журналіст Дзяніс Івашын амаль месяц сядзіць у СІЗА горадзенскай турмы. Ён расьсьледаваў, як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.
Расейскі палітоляг беларускага паходжаньня Дзьмітры Балкунец пакінуў Расею ў сувязі з рызыкай фізычнай расправы. Гэта зьвязана з крымінальнай справай за абразу Лукашэнкі, якую супраць Балкунца завяла Генпракуратура Беларусі.
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтру «Вясна» сказаў Свабодзе, што ў гэтым месяцы Камітэт ААН супраць катаваньняў мусіць разгледзець афіцыйны даклад Беларусі пра выкананьне ёю Канвэнцыі супраць катаваньняў і што «Вясна» падрыхтуе на гэты разгляд свой альтэрнатыўны даклад.
Пэрспэктывы беларускай дыпляматычнай прысутнасьці ў шэрагу краін не праглядаюцца, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас нарады па аптымізацыі сеткі замежных устаноў.
Украінская дэлегацыя ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) будзе шукаць іншую краіну для перамоваў, бо давер да Беларусі страчаны.
Як паведамляе «Наша ніва», спасылаючыся на свае крыніцы, былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі зьвярнула ўвагу беларускай улады на недапушчальнасьць выкарыстаньня ў часе грамадзкіх акцый сымболікі так званых «народных рэспублік», якія ва Ўкраіне прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.
ЗША і Расія знаходзяцца ў кантакце на самым высокім узроўні ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 136 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей»
Назву Беларусі на літоўскай мове мяняць ня трэба, такое рашэньне прыняла часовая палітычная падкамісія пры Дзяржаўнай камісіі па літоўскай мове.
У красавіку 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».
Дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT) апублікавала новыя доказы перадысьлякацыі да ўкраінскай мяжы расейскай вайсковай тэхнікі з закрытымі нумарнымі знакамі
2 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзела цэлы шэраг зьменаў у заканадаўства: ад законапраекту аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму да законапраекту аб масавых мерапрыемствах.
Яны могуць быць уведзеныя пасьля прыняцьця закону «Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі».
45-гадовы Аляксей Барысаў трапіў у магілёўскі ізалятар часовага ўтрыманьня з абласной лякарні. У ізалятары ён прабыў сем дзён. 5 красавіка яму пашчасьціла вызваліцца. У няволі ён быў упершыню. Раней яго каралі штрафам за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.
Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіраваньня Беларусі, тэкст якога быў распрацаваны ініцыятывай «Честные люди» разам са спэцыялістамі з Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, на 25 сакавіка падпісалі 1674 чыноўнікі, паведамляе ініцыятыва «Честные люди».
На парлямэнцкіх выбарах у Баўгарыі пасьля падліку дзьвюх трацінаў пададзеных бюлетэняў лідзіруе правацэнтрысцкая кіруючая партыя GERB прэм’ер-міністра Бойкі Барысава.
Загрузіць яшчэ