Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: У менскім доме былога прэм'ер-міністра адбыўся ператрус


Сяргей Румас
Сяргей Румас

Як паведамляе «Наша Ніва», спасылаючыся на свае крыніцы, былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве.

Паводле зьвестак выданьня, туды ён пераехаў у сувязі з тым, што ня змог знайсьці прымальнай працы ў Лёндане, а асаблівых ашчаджэньняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў сьвету, у яго не было.

Пакуль дакладна невядома, куды Румас уладкаваўся ў Кіеве. Паводле НН, ехаць працаваць у Маскву ён асьцерагаецца — нядаўняе прызначэньне ў «Россельхозбанк» узгаднялася яшчэ ўвосень 2020 году.

Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве жыць — у Менску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з мэдычных цэнтраў.

Сябры Румаса дагэтуль пад вартай. У менскім доме Румасаў, паведамляе «Наша Ніва», праходзіў ператрус, сямʼя гэтую інфармацыю не афішуе і не камэнтуе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG