Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ў аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, падкрэсьліўшы непахісную прыхільнасьць ЗША сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і заклікаўшы Расею зьнізіць напружанасьць, паведамляе прэсавая служба Белага дому.
Мяжу з польскага боку нібыта парушыла «неўстаноўленае паветранае судна».
Пастанову на ўвядзеньне часовых санітарных мераў, якія забараняюць увозіць і распаўсюджваць у Беларусі асобныя найменьні парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі гандлёвай маркі Nivea, падпісаў 6 красавіка намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандар Тарасенка.
Міністры замежных спраў краін «сямёркі», а таксама прадстаўнік Эўразьвязу, выказалі занепакоенасьць нарошчваньнем канцэнтрацыі войскаў Расеі ля межаў з Украінай і ў Крыме і заклікалі Маскву спыніць іх.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі «ў рамках расьсьледаваньня распачатай крымінальнай справы паводле артыкулу 108 КПК Рэспублікі Беларусь па непасрэдным падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства затрымаў Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту, паведамляе БелТА.
Гомельскі гарадзкі аддзел СК завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні 26-гадовага Дзьмітрыя Канеўскага — сына палітзьняволенай Тацьцяны Канеўскай.
Расейскага палкоўніка ў адстаўцы Ўладзіміра Квачкова дэпартавалі пасьля таго, як ён перадаў у адміністрацыю Лукашэнкі ліст з прапановамі, як зьмяніць выбарчую сыстэму ў Беларусі.
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, Расея хоча «падняць градус», каб паказаць нерашучасьць Захаду ў падтрымцы Ўкраіны.
У Шклове 12 красавіка затрымалі старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, яго адвезьлі ў СІЗА КДБ, а сёньня раніцай затрымалі ягонага зяця Зьмітра Антончыка.
Ініцыятары таксама прапаноўвалі абмеркаваць магчымасьць вярнуць гістарычную назву вуліцы.
У Шклове 13 красавіка затрымалі Зьмітра Антончыка — зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Вырабленыя ў Кітаі вакцыны ад COVID-19 «не забясьпечваюць высокага ўзроўню засьцярогі» ад каранавірусу, заявіў Гао Фу, кіраўнік Цэнтру кантролю і прафіляктыкі захворваньняў КНР.
Галоўная рэдактарка парталу Tut.by расказвае пра тое, як зьмянілася яе праца за год; што адчувае, калі цяпер журналісты працуюць «у полі» і чаму перакананая ў перамозе дабра над злом.
На тэлеканале Euronews заявілі, што ім не паведамілі пра спыненьне вяшчаньня ў Беларусі і пра яго прычыны.
На патрабаваньне Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка правайдэры пачалі блякаваць доступ да сайту Naviny.online — інтэрнэт-газэты агенцтва БелаПАН.
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі ў крымінальнай справе, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Вайскоўцаў Пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў РФ пачалі перакідаць у анэксаваны Крым, піша расейская дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT)
Палітзьняволеная Натальля Хершэ адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 4 гораду Гомля.
13 красавіка Аляксандар Лукашэнка накіруецца зь візытам у Азэрбайджан
Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек, паводле Паводле міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў.
Пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака, сябра сойму БНФ Аляксея Марачкіна «Аква/арэлі+», якая праходзіла ў Палацы мастацтва, закрылі на два дні раней, чым плянавалася.
Актыў беларускіх рабочых, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускае свой рух і плятформу «Рабочы рух». Мэта — падрыхтаваць агульнанацыянальны страйк. На думку рабочых, гэта самы дзейсны і бясьпечны мэханізм, каб выказваць пратэст і чыніць ціск на рэжым.
Былы прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас стаў прадстаўніком Расейскай Фэдэрацыі ў назіральнай радзе «Россельхозбанка».
Гацуру-Яворскую падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў».
Беларусь цягам студзеня–сакавіка 2021 году павялічыла пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну ў 3,8 раза да 503,5 мільёна кіляват-гадзін у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Прапанову АБСЭ аб арганізацыі дыялёгу паміж уладамі Беларусі і грамадзянскай супольнасьцю застаецца ў сіле, заявіла дзейсны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман расказаў у інтэрвію выданьню Blesk, што пачаў перасоўвацца на інвалідным вазку.
Расея і Кітай перашкаджаюць абʼяднанай міжнароднай рэакцыі на вайсковы пераварот у Мʼянме, лічыць старшыня Эўрапейскай замежнапалітычнай службы Жузэп Бурэль. Пра гэта ён заявіў 11 красавіка.
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу зь яе 85-годзьзем, пажадала ёй здароўя і падзякавала за тую працу, якую яна робіць на карысьць Беларусі.
У нядзелю, 11 красавіка, у Кіргізстане, дзе зарэгістравана 3,6 мільёна выбаршчыкаў, адбыўся рэфэрэндум аб унясеньні паправак у канстытуцыю, а таксама выбары ў мясцовыя органы ўлады.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у нядзелю ў інтэрвію папярэдзіў аб «наступствах», калі Расія будзе «агрэсіўна» дзейнічаць у дачыненьні да Ўкраіны на фоне ўсё большай трывогі ў сувязі з нарошчваньнем расійскіх войскаў на мяжы
У вялікім інтэрвію міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея тэлеканалу «Беларусь 1» 10 красавіка было шмат чаго, але мяне зацікавілі два тэзісы.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі і дзяржсакратар ЗША дамовіліся пра супрацьдзеяньне расейскай кампаніі па дэстабілізацыі Ўкраіны. Яны настойваюць на выкананьні ўсіх абавязаньняў Масквы перад АБСЭ.
Таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган плянуе дапамагаць афіцыйнаму Кіеву ў працы па паляпшэньні жыцьця крымскіх татараў, якіх змусілі пакінуць Крым расейскія войскі.
Шчырая размова са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай з нагоды яе 85-годзьдзя пра тое, чым падобныя яе лёс і лёс Сьвятланы Ціханоўскай, страту дачкі, не сымбалічную ролю ўраду ў выгнаньні, яе жыцьцё падчас пандэміі і самыя шчасьлівыя дні.
Найважнейшае за 11 красавіка.
Пазаконкурсная праграма «Жыве Беларусь!» на маскоўскім фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» ад самага пачатку выклікала абурэньне пракрамлёўскіх актывістаў у Расеі. У праграме сабраныя сем дакумэнтальных карцін, якія выйшлі ў 2019-м і 2020 гадах.
Міністар замежных справаў Уладзімір Макей на тэлеканале «Беларусь 1» выказаўся пра дзеяньні тых, хто заклікае да санкцыяў.
Дзяржавы АБСЭ склікалі пасяджэньне, на якім будуць патрабаваць тлумачэньняў Расеі з прычыны канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва Злучаных Штатаў у арганізацыі.
У Варшаве ў суботу адбыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй падчас памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 11-й гадавіны гібелі ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, інфармуе TVN24.
Прыйшоў час расставіць кропкі над «i» ў мэдыясфэры і клясыфікаваць шэраг дзеяньняў як шкоду і пагрозу дзяржаве і грамадзтву, заявіў новы міністар інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка зьвярнуўся да нарвэскіх уладаў, каб яны запатрабавалі ад кампаніі Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».
МУС заявіла, што ў менскім і жодзінскім ізалятарах правялі праверкі і не знайшлі ні ў каго апёкаў вачэй, цяжкага дыханьня ці іншых сымптомаў атручэньня хлёрам.
Мікала Статкевіч у лісьце жонцы паведаміў, што яго будуць судзіць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Ігарам Лосікам.
Культуроляг Юлія Чарняўская адказвае Віктару Марціновічу, ці існуе краіна, якую мы ведалі, разважае пра прычыны беларускага зла і дае сваю фармулёўку, чым людзі адрозьніваюцца ад жывёлаў
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.
Расея ў бліжэйшыя 20 гадоў будзе заставацца «разбуральнай сілай» у сусьветнай прасторы, нават калі яе эканамічныя магчымасьці будуць скарачацца ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
Павал Латушка абвясьціў пра намер стварыць палітычную партыю. Гэтая ідэя, паводле яго, абмяркоўваецца ўжо са сьнежня мінулага году. Сёньня палітык адказаў на пытаньні аўдыторыі Радыё Свабода ў жывым эфіры аўдыёчату ў Telegram. Дзесяць зь іх датычаць новай партыі, а два дадатковыя — бягучай палітыкі.
Загрузіць яшчэ