Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі пачаў перасоўвацца ў інвалідным вазку


Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман расказаў у інтэрвію выданьню Blesk, што пачаў перасоўвацца на інвалідным вазку.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман расказаў у інтэрвію выданьню Blesk, што пачаў перасоўвацца на інвалідным вазку.

Паводле яго, ён ужо трэніруецца ў загараднай рэзыдэнцыі — Ланскім замку. А 28 кастрычніка, у дзень утварэньня незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі, чэскі прэзыдэнт плянуе перасоўвацца на інвалідным вазку падчас афіцыйных мерапрыемстваў, калі яны адбудуцца сёлета на фоне пандэміі.

Адказваючы на пытаньне журналісткі, Зэман заявіў, што не абвяшчаў пра рашэньне перасесьці ў інвалідны вазок таму, што чакаў рашэньня лекараў.

«Прычына была не ў маім „эга“, а ў маіх нагах, — сказаў Зэман. — Паправяцца тыя ногі ці не. Калі паправяцца, дык перасядаць на вазок няма патрэбы. Калі не, дык нашто мучыцца пры хадзьбе, нашто каб цябе цягала пад рукі служба аховы?»

Прэзыдэнт Чэхіі, якому цяпер 76 гадоў, пакутуе ад нэўрапатыі ног і дыябэту, а ў 2020 годзе зламаў руку пры падзеньні. Мэдыі спэкулявалі пра стан ягонага здароўя ад мінулай серады, калі журналістам было забаронена здымаць прыезд Зэмана на прызначэньне новага міністра здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG