Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка заклікаў Нарвэгію разарваць кантракт зь «Беларуськаліем», Макей пагражае грамадзянскай супольнасьці. Галоўнае за 11 красавіка


Акцыя пратэсту шахтараў у Салігорску 17 жніўня 2020 году

Найважнейшае за 11 красавіка.

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка зьвярнуўся да нарвэскіх уладаў, каб яны запатрабавалі ад кампаніі Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».

Мікалай Статкевіч у лісьце жонцы паведаміў, што яго будуць судзіць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Ігарам Лосікам.

Міністар замежных справаў Уладзімір Макей пагражае зьнікненьнем грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Беларусы Санкт-Пецярбургу ўжо трэці раз наладзілі «гаражныя распродажы». Людзі прыносяць на «гаражсэйл» непатрэбныя кнігі, вопратку, біжутэрыю, якія добра раскупляюцца.

Новыя правілы агучваньня абвестак пачалі дзейнічаць з 1 красавіка.

Заснавальніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча зь вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну Ада Райчонак 10 красавіка адзначае сваё 84-годзьдзе.

Артур Клінаў стаў ляўрэатам прэміі «Гліняны Вялес».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG