Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер абвесткі на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі павінны гучаць па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новыя правілы агучваньня абвестак пачалі дзейнічаць з 1 красавіка, паведаміла «Палеская Вясна».

  • На станцыях і прыпынках абвесткі будуць гучаць па-беларуску.
  • На вакзалах — па-беларуску і па-расейску.
  • А ў Менску і Берасьці — яшчэ і па-ангельску для цягнікоў, што ідуць за заходнюю мяжу.

Па-беларуску павінны быць і тэксты абʼяў пра бясьпеку на чыгунцы і забарону курыць.

Адна з старонак загаду
Адна з старонак загаду

Пасажыры заўважылі, што ў цягніках міжрэгіянальных лініяў таксама пачалі рабіць абвесткі па-беларуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG