«Калі яна зьбіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасьць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта».
Улады Калюмбіі накіравалі ноту пратэсту амбасадару Расеі ў Багаце Мікалаю Таўдумадзэ з прычыны парушэньня паветранай прасторы краіны расейскім самалётам. Парушальнікам аказаўся паветраны пункт кіраваньня ФСБ Расеі Іл-96-400ВПУ. На яго суправаджэньне паднялі зьнішчальнік-перахопнік.
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 20 красавіка дапыталі абвінавачанага Ўладзімера Кнігу. Ён расказаў, як кантактаваў зь Ціханоўскім, якую ролю граў у камандзе, а таксама як ацэньвае паводзіны байцоў падчас затрыманьня блогера і як прымянілі ўдушальны прыём да яго самога.
Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван паедзе ў Вашынгтон, але вернецца ў Маскву цягам тыдня. Пра гэта паведаміла прэс-служба амэрыканскай амбасады.
17 красавіка Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыняцьце «аднаго з самых прынцыповых рашэньняў». Рашэньне ён паабяцаў аформіць дэкрэтам. Прыгадваем ягоныя іншыя «прынцыповыя рашэньні», зацьверджаныя дакумэнтамі.
Міністэрства замежных спраў Расеі абвясьціла пэрсонамі нон грата двух супрацоўнікаў амбасады Баўгарыі ў Маскве, паведамляецца на сайце ведамства.
У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над меркаванымі адміністратарамі тэлеграм-каналу «Армія з народам» Сяргеем Ярашэвічам і ягонай жонкай Антанінай Канавалавай, а таксама блогерамі Сяргеем Коршунам і Яўгенам Прывалавым.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў лідэр рок-гурту Ўладзімер Пугач.
Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачваньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў?
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пасяджэньні Эўранэсту — парлямэнцкай асамблеі дзяржаваў Эўразьвязу і таксама дзяржаваў, якія ўваходзяць у праграму ЭЗ «Усходняе партнэрства»
21 красавіка ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская і амбасадары трох дзяржаў ўскладуць кветкі да помніка «Маці Чарнобылю» і наведаюць Вострую Браму, у якой знаходзіцца абраз Божай Маці Вострабрамскай, апякункі Літвы і Беларусі.
Свабода сабрала некалькі фактаў пра дэпутата, які прыехаў у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.
Эўразьвяз працуе над падрыхтоўкай чацьвёртага пакету санкцый у дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўрапейскай службы замежных дзеяньняў Люк Дэйвін 20 красавіка на адкрыцьці 9-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст).
Расея сабрала на мяжы з Украінай больш войскаў, чым у 2014 годзе, заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі. Ён адзначыў, што сытуацыя выклікае сурʼёзны непакой.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Ён назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў.
Дырэктар ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс», галоўны рэдактар газэты Intex-press Уладзімер Янукевіч атрымаў папярэджаньне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрвію са Святланай Ціханоўскай.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе заявы спэцслужбаў пра нібыта плянаваныя пераварот і ліквідацыю Лукашэнкі і яго дзяцей.
13 красавіка ў ходзе судовага паседжаньня па справе аб «масавых беспарадках» у Пінску 9–10 жніўня прысутным паказалі відэафайл.
Падсуднаму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня. Сваёй віны ён не прызнае.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што пытаньне аб меркаванай падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.
Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці вынес рашэньне ў справе аб ліквідацыі ТАА «Польская школа».
Партыя БНФ выступіла з заявай з нагоды затрыманьня старшыні партыі Рыгора Кастусёва і «далейшай прапагандысцкай кампаніі ўладаў».
У судзе Чыгуначнага раёну Гомля працягваецца разгляд крымінальнай справы адносна давераных асоб Святланы Ціханоўскай за пляны «масавых беспарадкаў» і «захопу адміністрацыйных будынкаў».
Сьледчыя ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Ровенскай вобласьці выйшлі на групу грамадзян Беларусі, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія вэрбавалі ўкраінцаў для збору інфармацыі пра дзяржаўныя сакрэты Ўкраіны.
Даведаліся апошнія навіны пра палітвязьняў Паўла Сьпірына і Вольгу Класкоўскую ад іх родных.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, які трымае з 31 сакавіка галадоўку ў калёніі № 2 ў горадзе Пакрове, пераведзены ў шпіталь. Пра гэта паведамляецца на сайце ўпраўленьня расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) па Ўладзімірскай вобласьці.
Украінскія экспэрты перакананы, што заявы Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі і КДБ Беларусі аб раскрыцьці спробы «дзяржаўнага перавароту» сьведчаць аб павелічэньні залежнасьці Аляксандра Лукашэнкі ад Расеі і пагрозах узброеных правакацыяў на мяжы з Украінай.
Рэакцыя Масквы на высылку з Чэхіі 18 супрацоўнікаў амбасады Расеі аказалася больш жорсткай, чым меркавалі ў Празе, таму чэскі ўрад разгледзіць далейшыя крокі, заявіў 19 красавіка на прэс-канфэрэнцыі міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі Ян Гамачак.
Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыняцьце важнага рашэньня, якое будзе, як ён адзначыў, «адным з прынцыповых рашэньняў за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва». Зьявіцца яно мусіць, хутчэй за ўсё, у выглядзе дэкрэту. Што ж гэта можа быць за дэкрэт?
Чэская паліцыя схіляецца да вэрсіі, што расейскія спэцслужбы не спэцыяльна ўчынілі выбух на складзе боепрыпасаў у Вэрбеціцах ў 2014 годзе.
Сілавікі падумалі, што ён апазыцыянэр і расклейваў улёткі.
ЗША заявілі ў нядзелю, што падтрымліваюць Чэхію, пасьля таго, як яна выправадзіла 18 расейскіх дыпляматаў, і абвінаваціла Маскву ў датычнасьці да выбуху на складзе боепрыпасаў у Вэрбеціцах, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Мэдычныя ўлады ЗША прыпынілі выкарыстаньне вакцыны Johnson & Johnson на тэрыторыі сваёй краіны. Паўза можа працягвацца ад тыдня да 10 дзён, піша The New York Times.
Сілавікам у Беларусі не падабаецца колькасьць вайсковых вучэньняў краін NATO і Ўкраіны паблізу беларускіх межаў.
Кіраўнік канцылярыі польскага прэзыдэнта Анджэя Дуды заявіў, што Польшча ня ўдзельнічае ні ў чым падобным.
Джэйк Саліван заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць цэлы шэраг магчымых захадаў.
Начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Канстанцін Бычак у інтэрвію тэлеканалу ОНТ расказаў, што ў так званай справе падрыхтоўкі дзяржперавароту заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 357 КК РБ.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША на нашу просьбу пракамэнтаваў агучаныя ў суботу на тэлеканале ОНТ заявы Лукашэнкі, што Злучаныя Штаты стаяць за меркаванай спробай замаху на яго і на ягоных дзяцей.
У Чэхіі бурліва абмяркоўваецца паведамленьне ўладаў пра датычнасьць расейскіх спэцслужбаў да выбухаў ў 2014 годзе на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцы на ўсходзе краіны.
Паводле словаў дыпляматкі, Расея ў бліжэйшы час аб’явіць аб канкрэтных кроках у адказ на высылку супрацоўнікаў амбасады РФ у Чэхіі
Паплечнікі Аляксея Навальнага абвясьцілі, што мітынг у падтрымку палітыка, заяўкі на ўдзел у якім зьбіралі на сайце free.navalny.com, адбудзецца ўвечары ў сераду 21 красавіка на цэнтральных плошчах і вуліцах расійскіх гарадоў.
Джулі Фішэр сказала, што прычына ў дзеяньнях афіцыйнага Менску.
Заява пра замах на Лукашэнку і ягоную сям’ю можа быць правакацыяй спэцслужбаў Беларусі і Расеі, падазраюць у штабе беларускага палітыка.
Увечары 17 красавіка ў рэпартажы тэлеканалу АНТ з удзелам кіраўніка КДБ Івана Тэртэля заявілі, што ўлетку ў Беларусі плянаваўся пераварот і ліквідацыя Аляксандра Лукашэнкі. У доказ прывялі запіс відэаразмовы ў Zoom з удзелам сямі чалавек, на якой нібыта абмяркоўваліся дэталі апэрацыі.
У сэнсацыйных паведамленьнях пра «ўзброены мяцеж» і пляны забойства Лукашэнкі шмат дзіўнага. Адзначу толькі некалькі супярэчнасьцяў і нестыковак.
Чэскае нацыянальнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю просіць аб садзеяньні ў вышуку і затрыманьні дваіх падазраваных, якія з 11 па 16 кастрычніка 2014 года знаходзіліся ў Чэхіі.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі і рэпартаж дзяржаўнага тэлеканалу АНТ пра падрыхтоўку замаху на яго і дзяржаўнага перавароту абмяркоўваюць аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, расейскі палітоляг Дзьмітрый Балкунец і беларускі палітоляг Дзяніс Ціханенка.
Загрузіць яшчэ