Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Ціханоўскай пра заяву Лукашэнкі аб замаху: «Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў»


Сьвятлана Ціханоўская падчас інтэрвію журналістам
Сьвятлана Ціханоўская падчас інтэрвію журналістам

Заява пра замах на Лукашэнку і ягоную сям’ю можа быць правакацыяй спэцслужбаў Беларусі і Расеі, падазраюць у штабе беларускага палітыка.

«Інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спэцслужбаў Расеі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША», — гаворыцца ў заяве прэс-службы Сьвятланы Ціханоўскай з нагоды вайсковага перавароту, які нібыта рыхтаваўся ў Беларусі, піша БелаПАН.

Каманда Ціханоўскай лічыць, што неабходна ўстрымацца ад пасьпешлівых высноў і рашэньняў, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам, сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы асоб, якая нібыта плянавала замах на яго і ягоных дзяцей, і зьвязаў яе са спэцслужбамі ЗША. Гаворка ідзе пра затрыманых у Маскве палітолягаў і паліттэхнолягаў Аляксандра Фядуту, амэрыканскага адваката беларускага паходжаньня Юрыя Зянковіча і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове.

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі выступіла з заявай, у якой заявіла, што дапамагла прадухіліць вайсковы пераварот у Беларусі. Ён нібыта плянаваўся на 9 траўня, хаця сёлета парад у дзяржаўнае сьвята Дзень Перамогі не заплянаваны.

Расейскае ведамства таксама заявіла, што замах на жыцьцё Лукашэнкі і ягоных дзяцей рыхтаваўся пры ўдзеле беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў і з кансультацыямі ЗША і Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG