Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у Беларусі


Затрыманьне, праведзенае супрацоўнікамі ФСБ, ілюстрацыйнае фота

Двое грамадзян Беларусі затрыманыя ў Расеі за спробу дзяржаўнага перавароту і забойства Аляксандра Лукашэнкі, іх кансультавалі ў ЗША і Польшчы, заявілі журналістам у Цэнтры грамадзкіх сувязяў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі.

Як гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе агенцтва «Интерфакс» ФСБ Расеі сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі спыніла меркаваную змову, у якой нібыта ўдзельнічалі Юрась Зянковіч, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, а таксама грамадзянін Беларусі Аляксандар Фядута.

Паводле ФСБ, яны плянавалі «ажыцьцяўленьне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары "каляровых рэвалюцый" з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю прэзыдэнта А. Лукашэнкі».

Паводле расейскіх спэцслужбаў, Зянковіч і Фядута кансультаваліся з прадстаўнікамі ЗША і Польшчы. «Заслугоўвае ўвагі, што датай ажыцьцяўленьня ваеннага перавароту апазыцыянэры абралі дзень правядзеньня параду Перамогі ў горадзе Менску 9 траўня гэтага году», — заявілі ў ФСБ. Пры гэтым у рэпартажы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу АНТ казалі, што пераварот нібыта рыхтавалі на чэрвень ці ліпень.

Паводле ФСБ, «ідэолягі беларускай радыкальнай апазыцыі» Зянковіч і Фядута арганізавалі ў прыватных чатах аднаго з мэсэнджэраў абмеркаваньне пляну ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесьці ў Маскве асабістую сустрэчу «з выкарыстаньнем даступных ім мер кансьпірацыі з апазыцыйна настроенымі генэраламі Ўзброеных сілаў рэспублікі».

«Пасьля прыбыцьця Зянковіча ў Маскву пасьля праведзеных кансультацый у ЗША і Польшчы прызначаная сустрэча адбылася ў асобным кабінэце аднаго са сталічных рэстаранаў. У ходзе сустрэчы змоўнікі заявілі "беларускім генэралам", што для пасьпяховай рэалізацыі іх задумы патрэбная фізычная ліквідацыя практычна ўсёй верхавіны кіраўніцтва рэспублікі», — гаворыцца ў заяве ФСБ.

Паводле ФСБ, канчатковай мэтай змовы было зьмяненьне канстытуцыйнага ладу, скасаваньнем пасады прэзыдэнта і перадача ўлады «Камітэту нацыянальнага прымірэньня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Апошнія навіны

усе навіны за дзень >
XS
SM
MD
LG