Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саша ў турме чытае па памяці вершы Бродзкага». Што з затрыманымі Фядутам, Зянковічам і Кастусёвым


Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа). Каляж
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа). Каляж

Свабода даведалася пра цяперашні стан справаў Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва

Яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, Кастусёў быў затрыманы ў Беларусі, Фядута і Зянковіч — у Маскве. У чым іх абвінавачваюць — пакуль не паведамілі ні афіцыйна, ні іх адвакатам.

Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты:

— Я прыехала ў чацьвер з Масквы, у пятніцу перадала перадачу, заключыла дамову з адвакатам. Дзяжурная адвакатка, якая прысутнічала пра першым допыце, сказала, што Саша трымаецца, узяў сябе ў рукі. Сказаў, што кожны дзень у 9 вечара будзе па памяці чытаць вершы Бродскага. А я — дома, па двухтомніку.

Я абсалютна не ўяўляю, за што яго арыштавалі.

У аўторак адвакатка, зь якой я заключыла дамову, пойдзе ў КДБ рабіць сьледчыя дзеяньні. Абвінавачваньня пакуль няма.

У Маскве я падала заяву ў паліцыю, а ў СІЗА Масквы тэлефанавала, на што быў адказ — «такога няма». Зьбіралася зьвярнуцца ў амбасаду, але Саша ўжо «знайшоўся». Ператрус у кватэры быў доўгім. Але паводзілі сябе карэктна, усё паставілі на месца. Усё паглядзелі, у нас жа так шмат кніг. І забралі «мазгі» з кампутара, флэшкі і ўсе візытоўкі.

Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Алена Дзянісавец, жонка Юрася Зянковіча:

Пакуль па справе нічога новага. Спадзяюся, што на пачатку наступнага тыдня адвакат сустрэнецца зь Юрасём. Пакуль ніякія перадачы яму не перадавалі.

Юрась Зянковіч і яго жонка Алена Дзянісавец
Юрась Зянковіч і яго жонка Алена Дзянісавец

Наўпрост зьвязацца са сваякамі Рыгора Кастусёва не атрымалася. Аднак інфармацыю ад родных кіраўніка Партыі БНФ атрымаў Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні партыі.

Паводле Янукевіча, сваякі заключылі дамову з адвакаткай, яна пакуль з Кастусёвым не сустракалася. Пойдзе на сьледчыя дзеяньні ў аўторак. Абвінавачваньне пакуль не прад’яўленае. Сваякі ў суботу перадалі перадачу Кастусёву. Ператрусу ў кватэры ў Менску, дзе ён жыве, не было.

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG