Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 40 польскіх літаратуразнаўцаў запатрабавалі вызваленьня Аляксандра Фядуты зь СІЗА КДБ


Аляксандар Фядута, архіўнае фота
Аляксандар Фядута, архіўнае фота

Шэраг польскіх навукоўцаў выступілі з заявай у абарону палітоляга Аляксандра Фядуты. Яго затрымалі спэцслужбы ў Маскве, цяпер ён у СІЗА КДБ.

«Мы абурыліся, калі даведаліся пра незаконны арышт спэцслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па лжывым абвінавачаньні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўца, доктара габіталяванага Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня яго з турмы», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру.

Усяго пад зваротам 41 подпіс прафэсараў з Польскай акадэміі навук, унівэрсытэтаў Польшчы і Нямеччыны. Поўны сьпіс падпісантаў ТУТ.

Пра зьнікненьне Аляксандра Фядуты паведаміла 12 красавіка ягоная жонка Марына Шыбко. Яна выправілася на пошукі мужа ў Маскву, але высьветлілася, што палітоляга атрымалі супрацоўнікі беларускіх спэцслубаў праз падазрэньне ва «зьдзяйсьненьні злачынства».

Пазьней стала вядома, што паводле аналягічнага абвінавачвньня ў Расеі затрымалі беларускага актывіста з грамадзянствам ЗША Юрася Зянковіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG