Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.
Расея ў бліжэйшыя 20 гадоў будзе заставацца «разбуральнай сілай» у сусьветнай прасторы, нават калі яе эканамічныя магчымасьці будуць скарачацца ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
Павал Латушка абвясьціў пра намер стварыць палітычную партыю. Гэтая ідэя, паводле яго, абмяркоўваецца ўжо са сьнежня мінулага году. Сёньня палітык адказаў на пытаньні аўдыторыі Радыё Свабода ў жывым эфіры аўдыёчату ў Telegram. Дзесяць зь іх датычаць новай партыі, а два дадатковыя — бягучай палітыкі.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над мінчанкай Юліяй Якубовіч. Ёй пагражаюць 3 гады зьняволеньня.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў стрыме на сваім Youtube-канале, што яна падтрымлівае заяўленыя Віктарам Бабарыкам і Паўлам Латушкам намеры стварыць свае палітычныя партыі.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, ляўрэатка прэміі імя Сахарава Вольга Кавалькова — пра вялікую плынь вымушанай эміграцыі беларусаў, жыцьцё ў Польшчы, працу ў камандзе, помсту ўладаў і час, калі трэба сыходзіць зь дзяржаўнай службы.
Самыя яскравыя і складаныя падзеі ў Беларусі, сымбалі пратэсту — у кнізе «Я выходжу». Яе аўтар Аляксей Пірс расказвае, як прыйшла ідэя, зь якімі складанасьцямі ён сутыкнуўся падчас працы і чаму кніга важная.
Праваабаронца перакананы, што крымінальная справа супраць «Вясны» мае яўны палітычны падтэкст.
8 красавіка ў Маладзечна каманда партыі «Разам» плянавала пабачыцца з мясцовымі жыхарамі.
Кансультант Радыё Свабода і блогер працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заклікаў грамадзян рыхтавацца да цяжкага крызісу, паведамляе ВВС. Такое прызнаньне — рэдкае для такой аўтарытарнай краіны — ён зрабіў на фоне папярэджаньняў з боку міжнародных праваабаронцаў.
Праект закону «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму» апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.
Марыя Калесьнікава застаецца ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага да 8 траўня. У сакавіку ёй падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы. Пра Марыю расказвае яе бацька Аляксандар Калесьнікаў.
Чым тлумачыцца цяперашні бум партыйнага будаўніцтва? Ці вядзе ўтварэньне новых партыяў да расколу, раздрабненьня пратэсту? Якая пазыцыя Расеі адносна партыйнага будаўніцтва ў Беларусі? Чаму «Белая Русь» хоча стаць партыяй?
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
На сайце брытанскага каралеўскага дому паведамляецца, што сёньня раніцай у Віндзорскім замку памёр прынц Філіп, муж каралевы Лізаветы ІІ. Яму было 99 гадоў.
Законапраект «Аб дзяржаўнай абароне» прадугледжвае, што ўсе асобы, у дачыненьні да якіх у МУС паступіць зварот ад кіраўніка дзяржоргана пра пагрозу замаху на іх жыцьцё, здароўе або маёмасьць, трапяць пад абарону з боку ўладаў.
Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях сродкаў масавай інфармацыі». Праект апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Тры асуджаныя журналісткі — Кацярына Барысевіч (Tut.by), Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова («Белсат») — сталі ляўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.
Злучаныя Штаты запатрабавалі ад расейскіх уладаў зрабіць усё, каб гарантаваць бясьпеку Аляксею Навальнаму.
Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.
Карпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода асуджае спробы расейскіх уладаў прымусіць яе згарнуць дзейнасьць у Расеі і будзе змагацца з гэтымі спробамі усімі магчымымі мэтадамі. Пра гэта заявіў у чацьвер прэзыдэнт карпарацыі Джэймі Флай.
Аглядальнік Радыё Свабода Майк Экель спрабуе адказаць на пытаньні, якія вызначаюць цяперашняе абвастрэньне напружаньня паміж Расеяй і Ўкраінай.
У ліку ўдзельнікаў — кіраўнікі парлямэнту, Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, міністар юстыцыі.
У Менскім гарвыканкаме «вывучылі матэрыялы і тэксты песень» і анулявалі гастрольнае пасьведчаньне за два дні да канцэрту.
Віктар Бабарыка напісаў у лісьце сваёй дачцэ, што адчувае падчас судовых працэсаў падтрымку людзей у залі.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і меркаваньні гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Дзьмітро Кулеба і Зьбігнеў Раў правялі сёньня ў Кіеве тэрміновую сустрэчу.
Мэт'ю Фрыар, аўтар кнігі «Беларусь пры Лукашэнку: Адаптыўны аўтарытарызм», тлумачыць, чаму ня будзе паўтарэньня «адлігі» сярэдзіны 2010-х, як доўга рэжым здолее выкручвацца з абяцаньняў перад Расеяй і да чаго можа прывесьці «палацавы пераварот» альбо сапраўдная рэвалюцыя.
Экс-амбасадару М’янмы ў Вялікай Брытаніі Чо Зо Міну давялося пераначаваць у сваёй машыне пасьля таго, як яго выдварылі з будынка амбасады ў Лёндане.
Мужчыну абвінавацілі ў «арганізацыі несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў» і рэпосьце «экстрэмісцкіх матэрыялаў», распачалі крымінальную справу за «функцыянваньне экстрэмісцкага фармаваньня».
Ціханоўская чарговы раз заклікала дыпляматаў Заходняй і Паўночнай Эўропы, а таксама Паўночнай Амэрыкі змусіць Лукашэнку да перамоваў аб перадачы ўлады.
Крымінальныя справы заведзеныя супраць некалькіх валянтэраў Міжнароднага камітэту расьследаваньня катаваньняў у Беларусі. Праваабаронцы кажуць, што аднаго зь іх самога катавалі.
У Слоніме суд канфіскаваў у 31-гадовага мужчыны аўтамабіль «Форд Фіеста» за «Пагоню» на капоце і бел-чырвона-белыя палосы на даху.
Нядаўна прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі Ўладзімер Пярцоў агучыў сваю пазыцыю адносна працы замежных і незалежных мэдыя: ведамства ня будзе перашкаджаць, калі іх дзейнасьць не супярэчыць дзяржаўным інтарэсам.
Дзейная старшыня арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтве ў Эўропе, міністарка замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ падтрымала апублікаваную 6 красавіка заяву дырэктара Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Матэа Мэкачы аб сытуацыі ў Беларусі.
Паводле сайту Worldometer, каранавірус быў выяўлены ў больш як 133 млн жыхароў плянэты. Звыш 2,9 млн чалавек памерлі, паправіліся амаль 107 млн. DW падрыхтавала агляд падзеяў на 8 красавіка.
Свабодзе сталі вядомыя падрабязнасьці пра затрыманых учора ў Менску прадстаўнікоў сям'і Міхайлавых.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасьць высылкі з краіны расейскіх дыпляматаў і ўвядзеньня новых санкцый у адказ на хакерскія атакі і ўмяшаньне ў выбары, у якіх Вашынгтон абвінавачвае Маскву. Пра гэта паведамляе Bloomberg cа спасылкай на крыніцы.
Парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазьбегнуць паўтарэньня дыктатуры ў будучыні, мяркуе апазыцыйны палітык Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы.
Рэкардсмэн сьвету, 60-разовы рэкардсмэн Беларусі ў плаваньні, 10-разовы прызэр чэмпіянатаў Эўропы, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў Павал Санковіч — пра крымінальную справу супраць Герасімені і Апейкіна, Зборную здаровага ладу жыцьця і сапраўднае стаўленьне спартоўцаў да Лукашэнкі.
Кіраўніка Фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава асьвісталі заўзятары пасьля матчу паміж камандамі «Гомель» і «Юнацтва» 7 красавіка.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч разважае пра беларускую ананімнасьць зла, абгрунтоўвае свае пэсымістычныя выказваньні і ацэнкі і заяўляе, што цяпер улада змагаецца не з апазыцыйнай культурай, а з культурай у прынцыпе.
Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Мікалая Канановіча 7 красавіка апыталі ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Сілавікі на сайце выданьня знайшлі публікацыю, якая ўтрымлівае рэпост тэлеграм-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.
Найважнейшае за 7 красавіка
Сярод затрыманых — чацьвёра з адной сямʼі.
Берасьцейскі абласны суд вынес прысуд у дачыненьні да грамадзяніна Расеі. Яго абвінавацілі ў спробе забойства двух міліцыянтаў. Пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі.
Загрузіць яшчэ