Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў яшчэ аднаго адміністратара дваровага чату. Завялі справу за «экстрэмісцкае фармаваньне»


Сьцяг Уручча, Менск

Мужчыну абвінавацілі ў «арганізацыі несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў» і рэпосьце «экстрэмісцкіх матэрыялаў», распачалі крымінальную справу за «функцыянваньне экстрэмісцкага фармаваньня».

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла аб затрыманьні супрацоўнікамі ГУБАЗіК 33-гадовага менчука-праграміста, які нібыта «кіраваў» Telegram-чатам «Уручча-1». Сьцьвярджаецца, што ён як адміністратар чату (сам ён кажа, што быў мадэратарам) нібыта публікаваў «заклікі да правядзеньня так званых маршаў і дваровых сходаў», рабіў рэпосты «інфармацыі з экстрэмісцкіх чатаў і каналаў».

Паводле МУС, чат «Уручча-1» уваходзіць у «структуру дваровых супольнасьцяў, створаных за мяжой». На якой падставе зробленая такая выснова, не паведамляецца. Згадваецца толькі, што калі затрыманаму прапанавалі стаць адміністратарам чату, то далі доступ да акаўнта, зарэгістраванага на літоўскую сім-карту (беларусам не забаронена купляць сім-карты ў Літве), а таксама далі «інструкцыі па кансьпірацыі».

На затрыманага склалі пратаколы за «арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» і рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама сьцьвярджаецца, што ягоным дзеяньням будзе «дадзеная ацэнка» ў рамках крымінальнай справы за «функцыянаваньне экстрэмісцкага фармаваньня» (якога менавіта, не ўдакладняецца).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG