Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прызналі тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» «экстрэмісцкім»


Антон Матолька. Архіўнае фота
Антон Матолька. Архіўнае фота

Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» — адзін з самых буйных у беларускім сэгмэнце — прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэньне прыняў суд Партызанскага раёну Менску.

Цяпер гэты тэлеграм-канал са 140 тысячамі падпісчыкаў фігуруе ў «сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі.

Сам Антон Матолька абвешчаны ў міжнародны вышук, яго пастанавілі ўзяць пад варту.

Таксама ў сьпіс забароненых рэсурсаў трапілі тэлеграм-каналы «Віцебск 97%» і «Чат неверагоднага Віцебску». Адпаведнае рашэньне агучыў суд Чыгуначнага раёну Віцебску.

Згодна з матэрыяламі віцебскага ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС , у пералічаных пабліках зьмяшчаліся «заклікі да пашкоджаньня маёмасьці дзяржорганаў і грамадзян, масавых беспарадкаў, хуліганства, вандалізму, супраціву міліцыянтам, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых».

Мэта такіх матэрыялаў — «зьмена канстытуцыйнага ладу Беларусі», — адзначаецца ў паведамленьні.

22 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла аб прызнаньні «экстрэмісцкімі» шэрагу тэлеграм-каналаў і чатаў: «Мая краіна Беларусь», «Каратели Беларуси», «Я выхожу/МКБ» і «Чат группы Каратели».

20 сакавіка паводле рашэньня суду Гомельскай вобласьці ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі чатыры рэсурсы з Telegram: «Мозырь 97%», «Гомель Советский 97%», «Водители 97», «Речица для жизни ЧАТ».

17 сакавіка два рэсурсы прызнаў экстрэмісцкімі суд Ленінскага раёну Берасьця: «Брест. Слухи и факты», «Брест 97%».

Раней у гэты сьпіс уключылі ўсю групу каналаў NEXTA разам зь «HEXTA» і LUXTA, а таксама лягатып каналу.

За перадрукі, спасылкі, рэпосты і захаваньне інфармацыі з гэтых каналаў могуць аштрафаваць. Разам з тым падпіска на такі канал ня можа быць расцэненая як захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў, — патлумачылі праваабаронцы Human Constanta.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG