Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Антона Матольку пастанавілі ўзяць пад варту


Антон Матолька, архіўнае фота

Менскі сьледчы камітэт абʼявіў знанага блогера Антона Матольку абвінавачаным у крымінальнай справе. А пракурор Менску пастанавіў узяць яго пад варту.

Сьледчы камітэт таксама зрабіў захады, каб Антона Матольку абʼявілі ў міждзяржаўны вышук, ягоны тэлеграм-канал прызналі экстрэмісцкім і закрылі да яго доступ.

СК паведаміў, што вывучае дачыненьні Антона Матолькі зь сябрамі Каардынацыйнай рады, прадстаўнікамі дзяржаў і міжнародных арганізацый, каб знайсьці доказы «дзейнасьці супраць інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і яе нацыянальнай бясьпекі».

Антон Матолька вядзе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 138 тысяч падпісчыкаў. У ліпені 2020 году ён зьехаў за мяжу.

Раней Антон Матолька ўжо заявіў, што гатовы адказаць за ўсе свае дзеяньні перад судом. «Але гэта будзе аб’ектыўны і незалежны суд у Новай Беларусі, а ня тая ганьба, якая цяпер называе сябе „судом“», — напісаў ён.

Агулам у Менску за пратэсты завялі 182 крымінальныя справы і абʼявілі абвінавачваньні 210 асобам, паведаміў БелТА начальнік менскага Сьледчага камітэту Сяргей Паско.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG