Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Лосіка зьмясьцілі ў карцар. Ён спыніў галадоўку


Ігар Лосік

За кратамі палітвязень ужо 263 дні. Ён трымаў сухую галадоўку чацьвёра сутак.

Палітзьняволены, кансультант Радыё Свабода, блогер Ігар Лосік абвясьціў сухую галадоўку ў чацьвер 11 сакавіка на знак пратэсту супраць новых абвінавачаньняў. Па якім артыкуле яны прад’яўленыя, пакуль невядома. Адвакат Ігара Дзьмітры Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні і ня можа расказваць пра гэта.

Раней Ігара ўжо абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да парушэньня грамадзкага парадку і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Пасьля апошняга абвінавачаньня, выстаўленага ў сярэдзіне сьнежня, палітвязень трымаў галадоўку пратэсту, якая працягвалася 42 дні.

Акрамя абвяшчэньня новай галадоўкі, Ігар Лосік на вачах у сьледчага і свайго адваката пашкодзіў сабе запясьці ў раёне венаў.

Жонка Ігара Дар’я Лосік сказала Свабодзе, што 15 сакавіка Ігар спыніў сухую галадоўку. Цяпер ён у карцары.

«За тое, што Ігар абвясьціў сухую галадоўку, яго зьмясьцілі ў карцар на пяць дзён, — расказала Дар’я. — Галадоўку Ігар трымаў чацьвёра сутак. Цяпер ён яшчэ ў карцары. Мы з адвакатам у бліжэйшыя дні зноў пастараемся трапіць у Жодзіна, даведацца пра стан Ігара больш».

У чацьвер 11 сакавіка Дар’я выступіла з адкрытым зваротам на адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікала яго вызваліць яе мужа. Спыніць новую галадоўку Ігара Лосіка папрасіла Сьвятлана Ціханоўская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG