Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы патрэбныя Беларусі». Сьвятлана Ціханоўская заклікала палітвязьняў спыніць галадоўку. ВІДЭА


Сьвятлана Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская.

«Ігар Лосік, Ігар Банцэр і Дзьмітрый Фурманаў. Вы цяпер рызыкуеце сваім жыцьцём, выказваючы свой пратэст праз галадоўку. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі».

Экс-кандыдатка на выбарах прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская, чый муж Сяргей знаходзіцца ў Беларусі за кратамі, зьвярнулася да палітвязьняў, якія галадаюць у СІЗА на знак пратэсту.

«Ігар Лосік, Ігар Банцэр і Дзьмітрый Фурманаў. Вы можаце не даведацца пра тое, што я цяпер кажу гэтыя словы. Але мы ўсе ведаем пра вас і вашу бязьмежную мужнасьць. Вы цяпер рызыкуеце сваім жыцьцём, выказваючы свой пратэст праз галадоўку. Але мы, беларусы, не гатовыя рызыкаваць вамі.

Як чалавек, маці і жонка, я прашу вас спыніць галадоўку. Вы патрэбныя вашым блізкім, бацькам і дзецям. Вы патрэбныя Беларусі. Але як палітык я раблю ўсё магчымае, каб вызваліць вас і сотні беларусаў, якія без віны зачыненыя ў суседніх з вамі камэрах. На гэтым тыдні я сустракалася з дэлегацыямі Эўразьвязу і ААН, каб яны наклалі фінансавыя і візавыя санкцыі на судзьдзяў, пракурораў і кіраўніцтва турмаў, якія не выконваюць вашыя патрабаваньні.

Яны абавязаныя дапусьціць у турмы прадстаўнікоў дыпмісій і амбасадараў. Яны забараняюць гэтыя візыты — таму што баяцца, што ўсе ўбачаць, у якіх страшных умовах рэжым утрымлівае нашых мужоў, дзяцей, бацькоў і сяброў. Мы можам толькі здагадвацца, у якім пекле вы знаходзіцеся — раз адважыліся парэзаць вены і абвясьціць сухую галадоўку.

Але мы гаворым пра вас на ўвесь сьвет. Разам з замежнымі партнэрамі мы працягваем дамагацца, каб спэцдакладчыцу ААН па Беларусі Анаіс Марэн пусьцілі ў Беларусь. Ужо на наступным тыдні ААН павінна запусьціць мэханізм прыцягненьня да адказнасьці тых, хто зьдзяйсьняў незаконныя затрыманьні і выносіў спушчаныя зьверху прысуды.

Але я ня ведаю, ці ёсьць у вас яшчэ тыдзень. А значыць, у нас няма права проста чакаць нечых дзеяньняў — бо гэтае чаканьне вядзе да страшных ахвяраў.

Кажуць, чалавек жыве тры дзясяткі сутак бязь ежы, трое сутак без вады і тры хвіліны без паветра. Але адзінае, у чым я ўпэўненая, — што якім бы ні было ваша рашэньне, вы ўжо паказалі, што не гатовыя жыць ні сэкунды без сваіх перакананьняў», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG