Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень па «справе Ціханоўскага» абвясьціў галадоўку ў судзе


Зьміцер Фурманаў

Зьміцер Фурманаў абвясьціў галадоўку ў судзе падчас чарговага паседжаньня 11 сакавіка.

Як расказаў бацька Зьмітра Аляксандар Фурманаў, прычынамі для галадоўкі сын назваў несправядлівае да яго стаўленьне. 9 сакавіка яго пасадзілі ў карцэр на 5 сутак, аднак хлопец нават ня ведае, за што. Па-другое, ужо месяц яго па-за межамі камэры пераводзяць у кайданах, нібыта ён прадстаўляе небясьпеку для іншых. Ці сын будзе піць ваду падчас галадоўкі, бацька ня ведае.

Фурманава затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня яшчэ летась, разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342).

Гэтая публікацыя падрыхтаваная ў выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG