Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная Натальля Хершэ спыніла галадоўку. Яшчэ тры вязьні працягваюць галадаць


Архіўнае фота. Натальля Хершэ ў судзе 7 сьнежня 2020 году
Архіўнае фота. Натальля Хершэ ў судзе 7 сьнежня 2020 году

Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ спыніла другую галадоўку, якую абвясьціла 22 лютага, калі да яе зноў перасталі даходзіць лісты.

Пра гэта яе брат даведаўся зь ліста, які атрымаў сёньня, паведамляе «Медиазона».

«Кожны раз захапляюся жыцьцём... нечакана-негадана, на 9-м дні галадоўкі, у 21:30, даўшы 10 хвілін на зборы, мяне забралі на этап». «У цягніку сказалі, што ехаць нам 12 гадзін, так і было. Я пачала есьці, зьела адзін яблык, вады было мала, эканомілі. Два разы давалі кіпень, нас было 9 чалавек. Па прыезьдзе на першы погляд усё выглядала нядрэнна, але адчувала вялікую слабасьць. Мы засьпелі абед, быў вельмі смачны, хоць я і ня зьела шмат», — піша Натальля Хершэ ў лісьце брату.

Цяпер у Беларусі працягваюць галадоўку яшчэ 3 вязьні:

  • Ігар Банцэр (трымае сухую галадоўку з 3 сакавіка). Музыку судзяць за тое, што дэманстраваў палавыя органы перад міліцыянтам. Пазыцыя Банцэра: гэта быў пэрформанс з танцам, падчас якога ён зьняў шорты, але заставаўся ў стрынгах. Банцэру пагражае да 3 гадоў калёніі. Ён пад вартай з 20 кастрычніка 2020 году.
  • Ігар Лосік (абвясьціў сухую галадоўку 11 сакавіка). Кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» 11 сакавіка выставілі новае абвінавачаньне, па якім артыкуле — пакуль невядома. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку. Гэта ўжо другая галадоўка Ігара: 15 сьнежня пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня.
  • Зьміцер Фурманаў абвясьціў галадоўку ў судзе 11 сакавіка на знак пратэсту супраць несправядлівага стаўленьня: яго пасадзілі ў карцар невядома за што. Фурманава затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня яшчэ летась, разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG