Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Завязваньне стужачак і пагрозы ў сацсетках не дапамагаюць», — Сяргей Ціханоўскі аб пратэстах


Сяргей Ціханоўскі ў судзе. Магілёў, 23 ліпеня 2020 году.
Сяргей Ціханоўскі ў судзе. Магілёў, 23 ліпеня 2020 году.

Сяргей Ціханоўскі з-за кратаў ацаніў сытуацыю ў Беларусі і эфэктыўнасьць пратэстаў.

Урыўкі зь ягонага ліста зь СІЗА апублікаваў тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай, на яго думку, зрабіла шмат:

«Ёсьць такая прымаўка: меншае зроблена. Трэба засяродзіцца на тым, што яшчэ трэба зрабіць для перамогі. Безумоўна, каманда Сьвятланы зрабіла шмат, але расслабляцца да перамогі яшчэ нельга».

На пытаньне, ці мог ён уявіць год таму, што Сьвятлана будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне, сустракацца з лідэрамі ЭЗ, прадстаўляючы нашы інтарэсы?

«Ні я, ні Сьвятлана тады не цікавіліся палітыкай, але лёс сам выбраў мяне і Сьвятлану. Зрабіць інакш я проста ня мог. Я думаў, што мы альбо пераможам, альбо прайграем. Але тое, што мы можам затрымацца на сярэдзіне, я ня думаў. Сьвятлана проста вымушана змагацца. Я гэтага не меркаваў нават у траўні».

На пытаньне, ці застанецца ён у палітыцы, калі праўда пераможа і ён будзе на волі, Сяргей адказаў:

«Я не ведаю, калі апынуся на волі. Я заўсёды гаварыў, што буду сядзець столькі, колькі мне дасьць магчымасьць беларускі народ. У мяне шмат ідэй, і я хацеў бы іх увасобіць у жыцьцё. Але ці будзе ў мяне здароўе, час — невядома. Спачатку мне пісалі, што засталося зусім крыху. Затым — пару месяцаў. Нядаўна чытаў прагноз, што рэжыму застаўся год. Варыянтаў няма: будзем чакаць, пакуль вы зразумееце, што завязваньне стужачак і пагрозы ў сацсетках не дапамагаюць. А потым ужо можна будзе падумаць пра палітыку».

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з канца траўня 2020 году.

Нядаўна яму выставілі канчатковае абвінавачваньне паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці), 191 (перашкода працы ЦВК), 342 (арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG