Найважнейшае за 24 красавіка.
На днях адвакатка бачылася з палітолягам і публіцыстам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, Аляксандрам Фядутам.
«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», — паведаміла Свабодзе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Турэччына крытычна адрэагавала на заяву прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна аб прызнаньні генацыду армян падчас Першай сусьветнай вайны.
Амбасада Расеі ў Беларусі ў сваім твітэры ў суботу пракамэнтавала паведамленьне пра высылку расейскіх дыпляматаў з краін Балтыі хэштэгам #SmallDickEnergy.
Белы дом прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай імпэрыі ў пачатку XX стагодзьдзя генацыдам.
Чатыром затрыманым у справе аб так званай «спробе дзяржаўнага перавароту» выставілі абвінавачаньне. Хто той чацьвёрты, акрамя вядомых трох, чаму Пуцін пакрыўдзіўся за Лукашэнку, што прадракае амбасадарка ЗША і ад чаго засьцерагае расейскі палкоўнік ФСБ. Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, які лёсавызначальны дэкрэт ён анансаваў тыдзень таму. Паводле яго словаў, гэты дэкрэт будзе прадугледжваць, што ў выпадку ягонай сьмерці функцыі прэзыдэнта павінна выконваць Рада бясьпекі.
На пытаньні youtube-каналу Свабода Premium адказаў доктар палітычных навук, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Паводле словах Аляксандра Лукашэнкі, змоўшчыкі распрацоўвалі некалькі сцэнароў. Першапачаткова яны плянавалі ліквідацыю Лукашэнкі на парадзе 9 траўня.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Францыі яшчэ раз заявілі пра падтрымку чацьвёртага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і падкрэсьлілі, што ў чатыры разы павялічылі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам і журналістам.
Эўракамісія дамовілася аб закупцы 1,8 мільярда доз вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі вытворчасьці нямецка-амэрыканскай BioNTech-Pfizer. Пастаўкі будуць ажыцьцяўляцца з 2021 па 2023 год.
Гэта адбудзецца тады, калі з самім Лукашэнкам нешта здарыцца.
Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі параўноўвае Беларусь зь нічыйнай валізкай, якую Пуцін хацеў бы падняць, але ня можа, называе кіраўніка Расеі «дзіцем» і чарговы раз тлумачыць, чаму аб’яднаньне Беларусі і Расеі немагчымае.
Увечары на вуліцы Балтыйскай у Менску затрымалі журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПан. Тацяна Бублікава рабіла інтэрвію з былой палітзьняволенай Марыяй Сафонавай.
26–28 красавіка Сьвятлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візытам. Яна сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Ван дэр Бэленам, канцлерам Сэбастыянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбэргам і кіраўнікамі місій пры АБСЭ.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
23 красавіка маці палітвязьня Ігара Аліневіча аднесла яму перадачу, дзеля чаго адстаяла ў чарзе ў будынку КДБ больш за гадзіну. Валянціна Аліневіч падзялілася тым, што ўбачыла і пачула.
Палкоўнік ФСБ у адстаўцы і экс-дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Генадзь Гудкоў у інтэрвію Свабодзе прааналізаваў заявы расейскіх і беларускіх спэцслужбаў наконт нібыта плянаванага замаху на Лукашэнку і спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
Літва абвясьціла пэрсонамі нон грата двух расейскіх дыпляматаў, Латвія і Эстонія — па адным супрацоўніку амбасады Расеі.
Кіраўнікі некалькіх беларускіх апазыцыйных структур выступілі з сумеснай заявай.
Калі можа пачацца суд і дзе, пакуль невядома. У справе, акрамя Ігара, яшчэ 5 абвінавачаных.
Горадзенскія журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік зьехалі ў Польшчу.
Крыху больш за палову (54%) расейцаў станоўча паставіліся да ідэі кіраўніка камісіі Грамадзкай палаты па разьвіцьці аграпрамысловага комплексу ўвесьці ў краіне прадуктовыя сэртыфікаты.
Ініцыятыва BYPOL апублікавала вядомыя ёй дэталі праведзенай КДБ Беларусі апэрацыі ў дачыненьні да Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва, якіх затрымалі па падазрэньні ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна запярэчыў зьвесткам аб тым, што на перамовах 22 красавіка абмяркоўвалі ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі.
Такое рашэньне было прынятае 22 красавіка судом Чыгуначнага раёну Гомля на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС.
На пасяджэньні пастаяннага камітэту Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) было паднята пытаньне аб узмацненьні расейскімі ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL).
Шэсьце традыцыйна ладзяць прарасейскія арганізацыі. Папярэдні раз у Віцебску заяўку падавалі ў 2019 годзе, але тады мясцовыя ўлады забаранілі акцыю.
Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступілі з заявай у падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна па Данбасу ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?
Гомельскі абласны суд 23 красавіка разгледзеў скаргі асуджаных на вялікія тэрміны жыхароў Гомля, раёну і Добруша за «масавыя беспарадкі» і пакінуў выракі бязь зьменаў, а скаргі — без задавальненьня.
Папраўкі ў нямецкі закон «Аб абароне насельніцтва ад інфэкцыйных хвароб» уступаюць у сілу з 23 красавіка. Ужо ў суботу пачнуць дзейнічаць новыя, больш жорсткія абмежаваньні.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
Джулі Фішэр таксама адзначыла ўзмацненьне залежнасьці Менску ад Масквы.
Пракуратура Берасьця 22 красавіка вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцоваму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, як моцна схуднеў у турме 10 гадоў таму і як яны ставяцца да выказваньняў, што Польшча хоча сабе забраць частку Беларусі.
21 і 22 красавіка затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў.
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна пачаліся вельмі цікава. Традыцыйна падчас пратакольных здымак палітыкі ў прысутнасьці мэдыяў кажуць банальныя рэчы пра жаданьне разьвіваць двухбаковыя адносіны...
Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў, што Расея пагадзілася ўрэгуляваць колькасьць людзей у амбасадах. Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька застаецца ў Расеі. Міністэрства замежных справаў Расіі абвясьціла, што ўжыве далейшыя захады, калі «гістэрычная кампанія» будзе працягвацца.
Як паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»
Іх абвінавачваюць у закліках да ўчыненьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, з выкарыстаньнем інтэрнэту і СМІ.
Улады Славаччыны прынялі рашэньне абвясьціць пэрсонамі нон грата трох расейскіх дыпляматаў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністэр краіны Эдуард Хэгер.
Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка сустрэўся з кіраўніком Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным.
Аднак асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, не былі перададзеныя.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што падрыхтоўка дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, хутчэй за ўсё, не магла праходзіць бязь ведама амэрыканскіх спэцслужбаў.
Грамадзянін Беларусі Аляксей Балянкоў, у кватэры якога ўчора правялі вобшук і пастанавілі выслаць яго з Украіны, спрабуе праз суд скасаваць гэтае рашэньне Службы бясьпекі Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ