Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі з Лукашэнкам нешта здарыцца, уладу возьме Рада бясьпекі, Ціханоўская лічыць гэта адказам на пратэсты. Найважнейшае за 24 красавіка


Найважнейшае за 24 красавіка.

Лукашэнка заявіў, што падпіша дэкрэт, паводле якога ўлада ў Беларусі пяройдзе да Рады бясьпекі ў «экстранай сытуацыі»

Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: пачаў рыхтаваць свой сыход, — адрэагавала прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.

Адвакатка пабачылася з палітолягам і публіцыстам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, Аляксандрам Фядутам.

24 красавіка адзначае дзень нараджэньня за кратамі палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Францыі яшчэ раз заявілі пра падтрымку чацьвёртага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

У Жодзінскай турме прыдумалі абмежаваньне на спатканьні з палітзьняволенымі журналісткамі Андрэевай і Чульцовай, якога раней не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG