Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі анархіст зьвярнуўся ў суд па скасаваньне рашэньня СБУ аб ягонай высылцы


Грамадзянін Беларусі Аляксей Балянкоў, у кватэры якога ўчора правялі вобшук і пастанавілі выслаць яго з Украіны, спрабуе праз суд скасаваць гэтае рашэньне Службы бясьпекі Ўкраіны.

«Мы зьвярнуліся з пазовам у суд, каб аспрэчыць рашэньне Службы бясьпекі. Я таксама здаў PCR-тэст, каб паехаць, напрыклад, у Грузію, але вынікі будуць толькі заўтра. Я хацеў атрымаць візу ў Польшчу, сабраў усе дакумэнты, але для гэтага патрэбны час, візу ня робяць за адзін дзень. І пакуль што я ў вельмі падвешаным стане, ня ведаю, што рабіць», — сказаў Свабодзе Аляксей Балянкоў.

Паводле яго, адзіны варыянт, пры якім непатрэбна ніякіх дадатковых намаганьняў, — гэта Беларусь, але «туды ехаць небясьпечна».

Аляксей Балянкоў кажа, што ў выпадку выезду да мяжы з Польшчай бязь візы яму давядзецца прасіць палітычны прытулак, але тады ён ня зможа вярнуцца ва Ўкраіну.

«Пакуль я ня ведаю, куды ехаць і што рабіць. Я хачу аспрэчыць, я ўпэўнены, што я выйграю справу, і вярнуцца ва Ўкраіну», — дадаў ён. Ва Ўкраіне ў яго жонка — грамадзянка Ўкраіны.

Аляксей Балянкоў кажа, што ў рашэньні СБУ вызначана 24 гадзіны, каб пакінуць тэрыторыю Ўкраіны. «Гэты тэрмін сплывае сёньня а 9-й гадзіне вечара. Я нават ужо да мяжы не пасьпею даехаць. Але тое, што мы зьвярнуліся ў суд, павінна аўтаматычна прыпыніць дзеяньне рашэньня аб высылцы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG