«На жаль, так», — адказаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на пытаньне агенцтва BNS, ці мог бы ён сьледам за прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам назваць кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна забойцам.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 20 удзельнікаў пратэстаў, узятых пад варту і абвінавачаных у крымінальных злачынствах, а таксама асуджаных.
Праверкі не зьвяртаюць увагі на парушэньне базавых санітарных нормаў у карцэры — адсутнасьць батарэі і вэнтыляцыі, бэтонную падлогу і вільгаць, паведаміў Дзядок.
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла сёньня пасьля кансультацыяў з парлямэнцкімі фракцыямі, што падрыхтавала зварот у Канстытуцыйны суд аб роспуску заканадаўчага органу.
Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня меркаванага беларускага шпіёна ва Ўкраіне, пра якое 24 сакавіка паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны.
Ураджэнец Вялейкі, галоўны дырыгент аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Віталь Алексяёнак на замову нямецкага выдавецтва S. Fischer Verlag напісаў кнігу пра мірны беларускі пратэст, удзельнікам якога ён быў у жніўні і верасьні.
Лукашэнка заклікаў працягваць барацьбу з «пратэстунамі», якіх, калі верыць афіцыйным паведамленьням, ужо няма.
29 сакавіка Вярхоўны суд працягнуў судовае паседжаньне па справе васьмі топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку», сярод якіх былы старшыня банку Віктар Бабарыка.
Філёзаф Уладзімір Бугроў, які перамог на выбарах рэктара Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі, падтрымлівае пазбаўленьне Аляксандра Лукашэнкі званьня ганаровага доктара, прысвоенага рашэньнем навуковай рады ў 2009 годзе.
На сайце Свабоды і на падкаст-плятформах сёньня стартуе падкаст-цыкль Уладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч, камэнтуючы сытуацыю зь нядопускам беларускіх артыстаў на «Эўравізію», сказаў, што сапраўдны конкурс — гэта «Славянскі базар».
Што азначае прыняцьце Радай правоў чалавека ААН рэзалюцыі аб расьсьледаваньні і дакумэнтаваньні злачынстваў у Беларусі? Ці пагражае Беларусі ваеннае ўварваньне Расеі для «падтрыманьня парадку»? Ці змогуць дэпартаваныя за пратэсты грамадзяне РФ вярнуцца ў Беларусь, дзе яны пражылі ўсё сваё жыцьцё?
За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў.
38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў турмы. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў.
Прэмʼер-міністар Славакіі Ігар Матавіч 28 сакавіка абвясьціў аб адстаўцы на тле скандалу з расейскай вакцынай супраць COVID-19 «Спутник V». Яго пераемнікам стане цяперашні міністар фінансаў Эдуард Гэґер, які саступіць сваю пасаду самому кіраўніку ўраду.
Штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў ягоны зварот, у якім ён заклікаў уступаць у ягоную партыю «Разам», пра стварэньне якой абʼявілі 31 жніўня.
Савет бясьпекі прапанаваў даць працадаўцам права звальняць работнікаў, якія заклікаюць да палітычных забастовак.
Загадчык аддзяленьня траўматалёгіі і артапэдыі омскай лякарні хуткай дапамогі № 1 Рустам Агішаў памёр ва ўзросьце 63 гадоў, афіцыйная прычына сьмерці — інсульт, паведамляе расейскае выданьне «Тайга.инфо».
У Бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня абвясьціў галадоўку пратэсту жыхар гораду Іван Манько, асуджаны на 30 дзён адміністрацыйнага арышту. Пра гэта даведалася ягоная маці.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што пачаў міжнародныя перамовы ў сувязі з сытуацыяй вакол польскай меншасьці ў Беларусі.
Да кампаніі салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швайцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парлямэнтаў эўрапейскіх краінаў.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян абвясьціў, што падасьць у адстаўку ў красавіку. Гэта зьвязана з правядзеньнем у краіне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Паўла Мажэйку, уласьніка культурнай пляцоўкі «Цэнтар гарадзкога жыцьця» у Горадні затрымалі 26 сакавіка за карціну на выставе.
Кіраўніка генэральных штабоў 12 краін, сярод якіх ЗША, Вялікая Брытанія і Нямеччына, асудзілі дзеяньні вайскоўцаў супраць дэманстрантаў у Мʼянме. 27 сакавіка, у Дзень узброеных сілаў, там прайшлі масавыя акцыі супраць захопу ўлады вайскоўцамі. У сутыкненьнях загінулі ня менш за 100 чалавек.
Міністар культуры Беларусі Анатоль Маркевіч абвінаваціў арганізатараў «Эўравізіі» ў «падмене агульначалавечых паняцьцяў».
Кіраўніцтва нямецкай мэдыякампаніі назвала скандалам мэтады супрацьдзеяньня уладаў Беларусі журналістам. 27 сакавіка журналісту пагражалі арыштам і канфіскацыяй тэхнікі, прымусілі разблякаваць тэлефон.
Карпарацыя Facebook заблякавала старонку кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура. Нагодай, як патлумачыў у суботу, 27 сакавіка, прадстаўнік кампаніі, стала распаўсюджваньне палітыкам дэзінфармацыі пра COVID-19
Сілы бясьпекі Мʼянмы забілі 114 чалавек, у тым ліку некалькіх дзяцей, падчас падаўленьня маніфэстацыяў пратэсту ў суботу.
Канстытуцыйны суд Армэніі вынес пастанову спыніць крымінальны перасьлед былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар'яна па справе аб здушэньні пратэстаў у 2008 годзе.
Што паказала сёлетняе сьвяткаваньне Дня Волі? Які плён кампаніі збору подпісаў за перамовы на «Голасе»? Ці ёсьць адзінства паміж лідэрамі пратэсту?
А 2-й гадзіне ночы ў мястэчку Бобр Крупскага раёну, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, быў ператрус.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Мʼянмы вітаў прысутнасьць вайскоўцаў Расеі на штогадовым парадзе. Крэмль раней выказваў занепакоенасьць ростам ахвяр ліку мірных жыхароў, якія загінулі ў ходзе пратэстаў.
Былы кіраўнік ГУБАЗіК, а цяпер намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючаму ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў адказаў на пытаньні датычна інтэрвію былога супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які пасьля пратэстаў звольніўся і зьехаў ва Ўкраіну.
Што адбываецца ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Абнаўляецца.
Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў адказвае на пытаньне, ці могуць беларускія сілавікі граць самастойную палітычную ролю, і тлумачыць, на каго яны «павесяць усіх сабак», калі прыйдзе час адказваць за парушэньні закону.
Сямёра кангрэсмэнаў ЗША, у тым ліку ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт, накіравалі ліст у Жодзінскую турму палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які знаходзіцца за кратамі ўжо 274 дні.
Мастак Алесь Пушкін прыляцеў з Кіева ў Менск вячэрнім рэйсам 26 сакавіка.
Эўрапейскі вяшчальны зьвяз заявіў, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у 65-м конкурсе песьні «Эўравізія» ў траўні.
Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны 19 лютага вызваліўся з-за кратаў пасьля 6 з паловай гадоў зьняволеньня.
Чаму сёлетні Дзень Волі быў такі, які ён быў? Ці будзе ўлада закручваць гайкі і надалей? Якія пэрспэктывы закліку Латушкі забіраць банкаўскія ўклады?
Паводле пракуратуры, 19 сакавіка на выставе карцін, якую зладзілі Мажэйка і Пушкін, дэманстравалі партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна.
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL.
Украіна ўключыла ў сваю стратэгію ваеннай бясьпекі фактар захаваньня Расеяй палітычнага ўплыву на Беларусь. У комплексе зь іншымі ён разглядаецца ня толькі як пагроза далейшай эскаляцыі збройнай агрэсіі супраць Украіны, але і як імавернасьць новага міжнароднага збройнага канфлікту ў Эўропе.
Канчатковыя вынікі выбараў у Ізраілі паказалі, што краіна зноў зайшла ў палітычны тупік: ні дзейны прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу, ні яго апанэнты ня здолелі набраць большасьці, неабходнай для фармаваньня ўраду.
Эўропа стаіць перад абліччам «сусьветнай вайны новага тыпу» з прычыны імкненьня Расеі і Кітаю атрымаць ўплыў з дапамогай вакцын ад каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на прэсавай канфэрэнцыі па выніках першага дня відэасаміту Эўразьвязуы.
Загрузіць яшчэ