Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз скандал з расейскай вакцынай у Славаччыне прэм’ер і міністар фінансаў абмяняюцца пасадамі


Славацкі прэм’ер-міністар Ігар Матавіч
Славацкі прэм’ер-міністар Ігар Матавіч

Прэмʼер-міністар Славакіі Ігар Матавіч 28 сакавіка абвясьціў аб адстаўцы на тле скандалу з расейскай вакцынай супраць COVID-19 «Спутник V». Яго пераемнікам стане цяперашні міністар фінансаў Эдуард Гэґер, які саступіць сваю пасаду самому кіраўніку ўраду.

Гэґер, які ўваходзіць у партыю Матавіча «Звычайныя людзі і незалежныя асобы», анансаваў перамовы з чацьвёркай партый кіроўнай кааліцыі. Пасьля гэтага ён мае намер сустрэцца з прэзыдэнтам рэспублікі Зузанай Чапутавай. Менавіта кіраўнік дзяржавы, адпаведна славацкай Канстытуцыі, надзелены правам прызначаць прэмʼера.

Урадавы крызіс у Славаччыне пачаўся пасьля таго, як высьветлілася, што Матавіч без узгадненьня з партнэрамі ў кааліцыі заключыў дамову з Расеяй аб пастаўках «Спутника V». Зузана Чапутава раскрытыкавала дзеяньні прэмʼера. За лічаныя дні шасьцёра чальцоў ураду пакінулі свае пасады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG