Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вораг і здраднік нашай дзяржавы». Карпянкоў адрэагаваў на інтэрвію былога падначаленага Лупаносава


Сьлавікі разганяюць пратэст каля стэлы. Менск, 23 жніўня. Кіраўнік ГУБАзіК Мікалай Карпянкоў (у цэнтры).
Сьлавікі разганяюць пратэст каля стэлы. Менск, 23 жніўня. Кіраўнік ГУБАзіК Мікалай Карпянкоў (у цэнтры).

Былы кіраўнік ГУБАЗіК, а цяпер намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючаму ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў адказаў на пытаньні датычна інтэрвію былога супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які пасьля пратэстаў звольніўся і зьехаў ва Ўкраіну.

Tut.by удалося датэлефанавацца да Карпянкова на наўпростую тэлефонную лінію

У Карпянкова спыталі:

«Што вы можаце сказаць пра Станіслава Луапаносава? Ці можаце вы пацьвердзіць, тое, што ён распавядаў: што з гэтага адпавядае рэчаіснасьці?»

Карпянкоў адказаў:

«Ужо так шмат на гэтую тэму размаўлялі, што дадаць практычна няма чаго. Мне патлумачыць з гэтай нагоды асабліва няма чаго. А Лупаносаў — здраднік. Па тэлебачаньні быў добры фільм».

«Раней у МУС казалі, што інфармацыя якая паступае ад BYPOL, — няпраўда. Але потым сказалі, што Лупаносаў зьліваў інфармацыю. Альбо гэта няпраўда, альбо ён яе заліваў?»

«Мае наўпростыя тэлефонныя лініі тычацца ўнутраных войскаў. Звычайна тэлефануюць бацькі — цікавяцца пэўнымі пытаньнямі побыту, калі ёсьць нейкія праблемы ў дзяцей. А такія двухсэнсоўныя пытаньні ня хочацца камэнтаваць. Усе па цэнтральным беларускім тэлебачаньні паказана. Зьвяртайцеся да беларускага тэлебачаньня, прэсы, якая выходзіць, камэнтатараў нармальных, журналістаў, якія даюць расклады. Лупаносаў — вораг і здраднік нашай дзяржавы. Мне больш няма чаго адказаць на гэты конт»,— адказаў Карпянкоў.

Што расказаў Лупаносаў

Былы супрацоўнік ГУБАЗіК, падпалкоўнік Станіслаў Лупаноўсаў цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне. У інтэрвію «Нашай ніве» ён распавёў, што «кантактаваў з Bypol, але ў саму арганізацыю не ўваходзіць, працуе ў ІТ».


Апошняй кропляй для яго «стала забойства Рамана Бандарэнкі», пасьля гэтага ён звольніўся і зьехаў.

Таксама Станіслаў Лупаносаў распавёў, што «у цэнтральным апараце МУС 400 чалавек у ходзе выбарчай кампаніі паставілі свае подпісы за Віктара Бабарыку». Таксама ён агучыў сярэдні заробак у ГУБАЗіК — каля 1700 рублёў.


Паводле Станіслава Лупаносава, каб адсачыць адміністратараў тэлеграм-каналаў, сілавікі правяраюць інтэрнэт-трафік: асдочваюць, напрыклад, па вазе скінутай карцінкі ў байтах. Таксама ён паведаміў, што «сыстэму Kipod усё ж выкарыстоўвалі, каб распазнаць дэманстрантаў». Кіраўніцтва кампаніі гэта абвяргала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG