Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі генэральных штабоў 12 краін заклікалі вайскоўцаў М’янмы спыніць гвалт


Пратэст у М'янме, 27 сакавіка 2021
Пратэст у М'янме, 27 сакавіка 2021

Кіраўніка генэральных штабоў 12 краін, сярод якіх ЗША, Вялікая Брытанія і Нямеччына, асудзілі дзеяньні вайскоўцаў супраць дэманстрантаў у Мʼянме. 27 сакавіка, у Дзень узброеных сілаў, там прайшлі масавыя акцыі супраць захопу ўлады вайскоўцамі. У сутыкненьнях загінулі ня менш за 100 чалавек.

У заяве на сайце Пэнтагону адзначаецца, што вайскоўцы павінны абараняць, а не наносіць шкоду народу, якому служаць. Кіраўнікі генэральных штабоў заклікалі вайскоўцаў Мʼянмы спыніць гвалт і заняцца аднаўленьнем даверу з боку грамадзян.

У выніку перавароту ў Мʼянме 1 лютага ўладу ў краіне захапілі вайскоўцы. Яны ўзялі пад варту лідэрку «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю» Аун Сан Су Чы, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе. Вайскоўцы абвінавачваюць яе партыю ў маштабных фальсыфікацыях. Яны распусьцілі ранейшы склад выбарчай камісіі і маюць намер правесьці праз год новыя выбары. У краіне пачаліся маштабныя акцыі супраць вайскоўцаў. З пачатку перавароту ў пратэстах загінулі больш за 400 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG