Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Ізраілі: ні Нэтаньягу, ні яго апанэнты не набралі большасьці


Біньямін Нэтаньягу
Біньямін Нэтаньягу

Канчатковыя вынікі выбараў у Ізраілі паказалі, што краіна зноў зайшла ў палітычны тупік: ні дзейны прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу, ні яго апанэнты ня здолелі набраць большасьці, неабходнай для фармаваньня ўраду.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Па дадзеных выбарчай камісіі, пры падліку 100% галасоў правая партыя Нэтаньягу «Лікуд» і яе саюзьнікі атрымалі 52 месцы ў Кнэсэце, у якім 120 дэпутатаў.

Ідэалягічна разнастайныя партыі, якія выступаюць за адхіленьне Нэтаньягу, атрымалі 57 месцаў.

Ультраправая партыя атрымала сем месцаў, а арабская ісламісцкая партыя — чатыры. Абедзьве не знаходзяцца ў якім-небудзь альянсе.

Калі па заканчэньні некалькіх тыдняў ніякая палітычная сіла ня здолее сфармаваць кааліцыйную большасьць у 61 голас, у Ізраілі адбудуцца пятыя выбары за два гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG