Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі на парлямэнцкіх выбарах лідзіруе партыя прэм’ер-міністра «Лікуд»


Біньямін Нэтаньягу

Правацэнтрысцкая партыя «Лікуд» прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу перамагае на парлямэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамляе выданьне Haaretz.

Паводле папярэдніх дадзеных, пасьля падліку 70% галасоў, «Лікуд» зойме 61 з 120 месцаў у Кнэсэце — парлямэнце Ізраілю. Супернікі прэм’ер-міністра могуць разьлічваць на 59 месцаў.

Нэтаньягу ўжо пасьпеў падзякаваць жыхарам Ізраілю за перамогу на выбарах. «Грамадзяне Ізраілю — дзякуй! Вы падарылі велізарную перамогу правым і „Лікуд“ пад маім кіраўніцтвам. „Лікуд“ лідзіруе зь велізарным адрывам ад наступнай партыі», — напісаў ён у твітэры.

На мінулых выбарах партыя прэм’ера атрымала 36 мандатаў, тады ён разьлічваў на фарміраваньне «стабільнага правага ўрада».

У дадзены момант, як піша Reuters, «Лікуд» мае перавагу, але знаходзіцца ў няпростым становішчы, бо акружаны супернікамі з цэнтрысцкіх, левых і правых партый, якія могуць утварыць кааліцыю. Агенцтва назвала пэрспэктывы партыі Нэтаньягу атрымаць большасьць мандатаў «нявызначанымі».

Парляамэнцкія выбары 23 сакавіка сталі чацьвёртымі ў Ізраілі за апошнія два гады. Па выніках усіх папярэдніх выбараў ні адна партыя не атрымала большасьці галасоў, кааліцыю сфармаваць таксама не ўдалося.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG