Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стала вясна нашай? Гутарка з палітыкам Вольгай Карач


Сілавікі на плошчы Бангалор у Менску, 27 сакавіка 2021

Што паказала сёлетняе сьвяткаваньне Дня Волі? Які плён кампаніі збору подпісаў за перамовы на «Голасе»? Ці ёсьць адзінства паміж лідэрамі пратэсту?

Свае адказы на гэтыя пытаньні прапаноўвае ў Клюбе Свабоды палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач.

Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Карач

  • Тое, што адбывалася 25 сакавіка і сёньня, было чаканым
  • Рэпрэсіўная машына набірае абароты
  • Пакуль пратэст стыхійны, гэта будзе адбывацца кожны раз
  • Нам, дэмакратычным сілам, патрэбная трасфармацыя і гарызантальная інтэграцыя
  • Ігар Макар папярэджваў пра магчымасьць тэрарыстычнай правакацыі, МУС паведаміў, што нейкі чалавек, які нібыта зьбіраўся зладзіць тэракт, затрыманы
  • Я не веру ў праўдзівасьць паведамленьня МУС, гэта лухта
Вольга Карач
Вольга Карач

Пратэст быў стыхійны і ў жніўні 2020, гэта ж не перашкаджала яго масавасьці?

  • У жніўні адбывалася палітычная мабілізацыя, палітычны «прыліў»
  • Але за прылівам наступае адліў
  • Стратэгіі, якія былі добрыя ў 2020 годзе, могуць быць недастатковымі ў 2021 годзе

Збор подпісаў за перамовы на плятформе «Голас»

  • Параўнайце лічбу тых, хто прагаласаваў за Ціханоўскую на «Голасе» летась, і тых, хто прагаласаваў за яе прапанову цяпер. Я нават ня буду гэта камэнтаваць
  • Я не атрымала адказу ад ініцыятараў кампаніі за перамовы, якія выбары яны плянуюць у верасьні 2021
  • Я лічу, што наступныя выбары прэзыдэнта павінныя прайсьці без Лукашэнкі
  • Тут я кампрамісу ня бачу
  • Не паўсюль трэба шукаць кампраміс
  • Лукашэнка хоча капітуляцыі нашага боку, мы хочам яго капітуляцыі

Якім будзе далейшае разьвіцьцё пратэстаў?

  • Нам трэба аб’яднацца ў адзін кулак і рыхтаваць адзін масавы выхад і ужо не сыходзіць з вуліц
  • Гэта абмяркоўвалася і ў Тракаі і называлася нават канкрэтная дата
  • Ня трэба разьменьвацца на дробныя акцыі і варта паберагчы людзей
  • Закліку рабіць вялікую акцыю раз і назаўжды і не сыходзіць 27 сакавіка не было
  • У жніўні 2020 чакалі ад Ціханоўскай закліку ставіць намёты
  • Заклікаць павінная была яна

Заклік Карач да абʼяднаньня дэмакратычных сілаў

  • Я прапанавала Ціханоўскай сфармаваць больш шырокую кааліцыю і зрабіць ня проста свой штаб, а зрабіць абʼяднаную апазыцыю
  • Прыгадайце які быў энтузіязм, калі абʼядналіся штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі
  • Праблема ня ў тым, што штаб Ціханоўскай ня робіць кааліцыю са мной, Вольгай Карач, праблема ў тым, што ён ня робіць кааліцыю ні з кім
  • Я гатовая не ўваходзіць у кааліцыю, каб не раздражняць Франака Вячорку
  • Прынцыпы, на падставе якіх павінная фармавацца гэтая кааліцыя, павінная вызначаць Ціханоўская
  • Я проста прапанавала кандыдатуры, я іх і не пыталася, ці згодныя яны, пытацца павінная Ціханоўская
  • Я зьвяртаюся да Ціханоўскай, карыстаючыся правам зьвярнуцца да свайго ўраду. Я да яе ў такой якасьці і зьвяртаюся

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG