Кіраўніка генэральных штабоў 12 краін, сярод якіх ЗША, Вялікая Брытанія і Нямеччына, асудзілі дзеяньні вайскоўцаў супраць дэманстрантаў у Мʼянме. 27 сакавіка, у Дзень узброеных сілаў, там прайшлі масавыя акцыі супраць захопу ўлады вайскоўцамі. У сутыкненьнях загінулі ня менш за 100 чалавек.