Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане сотні чалавек выйшлі на мітынгі супраць новых кітайскіх заводаў. Ёсьць затрыманьні


Пратэст у Алматы 27 сакавіка 2021

У суботу ў Казахстане прайшлі мітынгі супраць кітайскай эканамічнай экспансіі ў краіне. Пратэстоўцы незадаволеныя тым, што ўлады распрадаюць зямлі і актывы кітайскім бізнэсоўцам і не дапамагаюць разьвівацца мясцоваму бізнэсу. Выйсьці на акцыю пратэсту ўсе апошнія дні заклікалі лідэр руху «Дэмакратычная партыя Казахстану» Жанбалат Мамай і апазыцыянэр, які жыве ў эміграцыі, Мухтар Аблязаў.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Настоящее время».

У Алматы на акцыю сабраліся каля 300 чалавек. Многія трымалі ў руках плякаты з антыкітайскімі лёзунгамі. Мітынгоўцы выступалі супраць будаўніцтва ў Казахстане 56 заводаў Кітаем, патрабавалі не прадаваць зямлі замежнікам, а таксама спыніць прыгнёту этнічных казахаў у Сіньцзяне. Кожны жадаючы мог падняцца на імправізаваную трыбуну і сказаць прамову. Дэманстрацыя доўжылася каля трох гадзінаў.

Акцыя была ўзгодненая з уладамі, нягледзячы на гэта, некаторых актывістаў затрымлівалі па дарозе да плошчы. Каля 10 чалавек пагрузілі ў аўтазакі і павезьлі ў упраўленьне паліцыі. Тэрыторыю, дзе праходзіла акцыя пратэсту, загадзя ачапілі, людзей прапускалі толькі пасьля вымярэньня тэмпэратуры, інтэрнэт у раёне плошчы быў недаступны нават праз VPN.

Аналягічныя мітынгі Аблязаў анансаваў і ў іншых гарадах краіны. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.

У Нур-Султане паліцыя затрымала як мінімум двух чалавек на подступах да будынку цырку, плошчу перад якім апазыцыйныя групы вызначылі як месца правядзеньня мітынгу. Тэрыторыю ля цырку з раніцы ачапілі, на плошчу прыгналі сьнегаўборачную тэхніку.

У Шымкенце паліцыя затрымала прынамсі двух чалавек. Некалькі чалавек, якія сабраліся ў цэнтральным парку, пасьпелі агучыць свае патрабаваньні.

Ва Ўральску затрымалі па меншай меры двух актывістаў — раней яны падавалі заяўкі на правядзеньне мітынгаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG