Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагадзілася зраўнаць з Чэхіяй колькасьць дыпляматаў. Чэскі амбасадар застанецца ў Маскве


Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька адказвае на пытаньні журналістаў пасьля візыту ў МАЗ Расеі, 22 красавіка 2021

Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў, што Расея пагадзілася ўрэгуляваць колькасьць людзей у амбасадах. Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька застаецца ў Расеі. Міністэрства замежных справаў Расіі абвясьціла, што ўжыве далейшыя захады, калі «гістэрычная кампанія» будзе працягвацца.

У абедзьвюх краінах мае застацца 7 дыпляматаў і 25 тэхнічных супрацоўнікаў. Дагэтуль у амбасадзе Расеі было 27 дыпляматаў і 67 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў, тым часам як у амбасадзе Чэхіі ў Маскве колькасьць скарацілася да пяці дыпляматаў і 19 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў. Сюды не ўваходзіць консульскі пэрсанал у іншых гарадах абедзьвюх краін.

Міністэрства замежных справаў Расіі заявіла, што папрасіла амбасаду Чэхіі ў Маскве скараціць штат супрацоўнікаў пасьля таго, як Прага абвясьціла аб высылцы 63 расейскіх дыпляматаў.

Амбасадар Чэхіі ў Расеі Віцезслаў Піванька ў чацьвер удзень наведаў Міністэрства замежных справаў у Маскве, дзе прабыў прыблізна паўгадзіны. Як паведамляе РИА «Новости», выйшаўшы зь міністэрства, амбасадар заявіў, што ён усё яшчэ застаецца і працуе ў Маскве, і пацьвердзіў, што атрымаў афіцыйны адказ адносна цяперашняй дыпляматычнай спрэчкі. Ён заявіў журналістам на месцы, што разьлічвае на далейшыя перамовы ў пытаньнях узаемных адносін паміж Чэхіяй і Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG