Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Памерла і без таго чэзлая шматвэктарнасьць зьнешняй палітыкі Беларусі». Дыскусія экспэртаў у Клюбе Свабоды


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.

Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін? Якія наступствы будуць мець гэтыя рашэньні для сувэрэнітэту Беларусі? Як гэтыя рашэньні паўплываюць на стасункі Беларусі з краінамі Захаду і з Украінай?

Удзельнікі Клюбу Свабоды:

  • Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода;
  • Валер Карбалевіч, палітычны аналітык;
  • Яраслаў Шымаў, палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода.

Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Шымаў

  • Вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна нагадваюць Салтыкова-Шчадрына — чыжыка зьелі
  • У двухбаковых адносінах часта перад сустрэчамі на вышэйшым узроўні напампоўваецца цікавасьць — нешта там будзе лёсавызначальнае вырашацца
  • Гэта чакалася пасьля заявы Лукашэнкі, што ён у хуткім часе прыме нейкае надзвычай важнае рашэньне. Меркавалася, што гэта будзе зьвязана зь беларуска-расейскімі адносінамі
  • Я даўно засвоіў урок: калі ў палітыцы нешта моцна анансуюць, дык нічога важнага ня будзе. А важныя падзеі адбываюцца раптоўна
Яраслаў Шымаў
Яраслаў Шымаў
  • Для мяне выснова з маскоўскай сустрэчы: сьмерць і без таго чэзлай шматвэктарнасьці зьнешняй палітыкі Беларусі
  • Калі на перамовах прагучала рэальная прапанова аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскіх войскаў, а Лукашэнка адмовіўся — тады можна сказаць, што папрокамі на адрас Украіны ён танна адбіўся
  • Але мне не здаецца, што падзеі разьвіваліся менавіта так
  • Пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі аслабленыя, менш магчымасьцяў манэўраваць і балянсаваць
  • Адвод расейскіх войскаў ад мяжы Ўкраіны — асобная і значна больш вялікая гульня з новай амэрыканскай адміністрацыяй
  • У гэтым жа рэчышчы — даволі памяркоўны тон пасланьня Пуціна, засяроджанага на ўнутраных праблемах, і стрыманая рэакцыя Масквы на высылку дзясяткаў расейскіх дыпляматаў з Чэхіі
  • Крэмль стварыў напружанасьць на ўсіх франтах, а цяпер здаў назад, жадаючы атрымаць за гэта пернікі
  • Заходнія дзяржавы не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі
  • Таму на прэтэнзіі наконт спробы перавароту, замаху на жыцьцё прэзыдэнта, можа прагучаць пытаньне — «Якога прэзыдэнта?»
  • Для Пуціна тэма «змовы» і «замаху на Лукашэнку» — зручны спосаб згуляць на ўнутраную аўдыторыю
  • Гэты прыём называецца «вотэбаўтызм» — ад ангельскага what about (а як наконт...)
  • Вы нас у нечым папракаеце — а ў вас саміх тое самае і яшчэ горш
  • Вы абвінавачваеце нашых агентаў у выбуху ў Чэхіі — а паглядзіце, што вашыя агенты спрабавалі зрабіць у Беларусі
  • І гэта папярэджаньне кіраўніку Беларусі — запомні, акрамя нас, у цябе няма сяброў
  • Калі Кітай вырашыць, што яму патрэбная незалежнасьць Беларусі, а Расея гэтай незалежнасьці будзе сур’ёзна пагражаць — тады нейкая апора на Пэкін тэарэтычна магчымая
  • Але мне складана ўявіць сабе такую сытуацыю
  • У Расеі ёсьць больш чаго прапанаваць Кітаю, чым Беларусі
  • Турэччына ні ў якай ступені ня можа быць для Беларусі альтэрнатывай Расеі
  • Эрдаган вядзе свае гульні з Украінай, бо гэта завязана на супольныя інтарэсы ў Чорным моры

Карбалевіч

  • Гэтая сустрэча была рутынная
  • Падчас сустрэчы была хатняя нарыхтоўка расейскіх гаспадароў: журналіст задаў пытаньне пра Ўкраіну, і Лукашэнку вымусілі заявіць, што ў расейска-ўкраінскім канфлікце ён падтрымлівае Расею
  • Пачынаючы з 2014 году Менск у гэтым канфлікце імкнуўся адыгрываць ролю мадэратара, міратворцы
  • Менск тады стаў пляцоўкай для перамоваў
  • Пуцін прымусіў Лукашэнку заявіць, што ён з Расеяй, а не з Украінай
  • Гэта галоўны вынік сустрэчы ў Маскве
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Лукашэнка ў Маскве анансаваў падпісаньне важных інтэграцыйных дамоўленасьцяў увосень на пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы
  • Размова ідзе пра тыя самыя «дарожныя мапы» паглыбленьня інтэграцыі
  • Гэтыя «мапы» — пагроза беларускаму сувэрэнітэту
  • Увосень заплянаваныя вялікія беларуска-расейскія вучэньні «Захад-21»
  • Ва ўсіх перамовах Лукашэнкі і Пуціна размова ідзе пра грошы
  • З тых 1,5 мільярда даляраў, якія Пуцін абяцаў Лукашэнку, Менск атрымаў толькі 1 мільярд, выдзяленьне яшчэ 500 мільёнаў адкладаецца
  • Ідэя зьяўленьня ў Беларусі нейкага афіцыйнага прадстаўніцтва расейскіх спэцслужбаў наўрад ці надта падабаецца Лукашэнку
  • Ён праз пэўны час, магчыма, і сам будзе ня рады гэтай гісторыі наконт «перавароту» і «замаху»
  • Расея можа за яе ўхапіцца і патлумачыць: адзіная гарантыя бясьпекі Лукашэнкі і яго рэжыму — гэта больш шчыльнае супрацоўніцтва з расейскімі спэцслужбамі і вайскоўцамі
  • Цікавасьць Кітаю да Беларусі пасьля леташніх падзеяў зьменшылася
  • Кітаю цікава мець справу з палітычна стабільнай краінай
  • Умова эфэктыўнай працы тэхнапарку «Вялікі камень» — добрыя адносіны Беларусі з Эўропай
  • А калі адносіны Менску з ЭЗ кепскія, то ўвесь праект «Вялікі камень» завісае
  • Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся 3 гадзіны 55 хвілін.
  • Пуцін заявіў, што абодва бакі працягваюць працаваць над удасканаленьнем нарматыўнай базы па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы.
  • Лукашэнка сказаў, што ўзгоднена 26 ці 27 дарожных мапаў: «Наогул, мы рухаемся сурʼёзна па саюзных праграмах. Памятаеце, з мапаў пачыналі. Вельмі сурʼёзныя праграмы. Напэўна, 26 ці 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўраду. Няшмат засталося. Тры вельмі сурʼёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладаньне».
  • Пуцін падкрэсьліў, што для вырашэньня праблемы Данбасу ўкраінскія ўлады павінны весьці перамовы не з Масквой, а з кіраўніцтвам «ДНР» і «ЛНР». Лукашэнка падтрымаў гэтае меркаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG