Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытала Салжаніцына, стаяла на прафіляктычным уліку. Што кажа палітзьняволеная, якая адбыла арышт


Марыя Сафонава
Марыя Сафонава

Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.

Марыю Сафонаву асудзілі 12 лістапада па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці) за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь!» і малюнак бел-чырвона-белага сьцяга. Суд пакараў дзяўчыну арыштам на два месяцы. Пасьля Марыя спрабавала апратэставаць рашэньне, аднак апэляцыйны суд пакінуў яго ў сіле.

У лютым Марыі патэлефанавалі з РУУС і сказалі прыехаць у міліцыю. Праз тры гадзіны з РУУС яна паехала ў СІЗА.

Першыя два тыдні Марыя правяла ў СІЗА на Валадарскага, астатні тэрмін — у Баранавічах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG