Беларусь скараціла амбасады ў некаторых краінах, аднак гэта не датычыцца эўрапейскіх краінаў і Ўкраіны, паведаміў на тэлеканале АНТ міністар замежных справаў Уладзімер Макей.
У перадачы «Контуры» тэлеканалу АНТ юрыст і гісторык, загадчык катэдры ў Акадэміі кіраваньня Станіслаў Князеў, не спасылаючыся на крыніцы інфармацыі, расказаў пра дэталі нібыта плянаванага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.
Лёндан і Вашынгтон нейкі час таму папярэдзілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра тое, што Масква «заплаціць высокую цану» ў выпадку, калі расейскія войскі пачнуць ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны. Пра гэта заявіў у дырэктар Сакрэтнай выведнай службы Вялікабрытаніі, вядомай як MI6, Рычард Мур.
Расея ўключыць Злучаныя Штаты ў сьпіс «недружалюбных краін», які складае ўрад згодна з падпісаным на гэтым тыдні ўказам прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміла ў нядзелю ў этэры тэлеканалу «Россия 1» прадстаўніца МЗС Марыя Захарава.
Супрацоўнікі аддзелу прымусовага выкананьня Крупскага раёну апісалі маёмасьць у доме палітзьняволенага Алеся Пушкіна. А на наступны дзень паведамілі, што дакумэнты перапішуць і арышт з маёмасьці будзе зьняты.
Анкара заявіла, што ЗША нанесьлі «рану ў адносінах, якую будзе цяжка загаіць»
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, магчыма, сустрэнуцца ў чэрвені, паведаміла ў нядзелю агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на памочніка расейскага прэзыдэнта Юрыя Ушакова.
У справаздачы Службы інфармацыйнай бясьпекі Чэхіі няма зьвестак пра тое, што меркаваныя супрацоўнікі расейскай ваеннай выведкі (ГРУ) знаходзіліся ў Вэрбеціцах і мелі дачыненьне да выбухаў на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Мілаш Зэман.
Бізнэсовец Емяльян Гебрэў пацьвердзіў, што ягоная кампанія Emco пастаўляла боепрыпасы ва Ўкраіну. Яны захоўваліся на складзе ў Чэхіі, дзе ў 2014 годзе адбыліся выбухі, прычынай якіх чэскія сьледчыя называюць дывэрсію расейскіх спэцслужбаў. Вясной 2015 году на Гебрэва быў зроблены замах.
Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян падаў у адстаўку, каб правесьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары
Кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра здароўе, мэдыцыну і дактароў у часе пратэстаў і рэпрэсіяў.
Найважнейшае за 24 красавіка.
На днях адвакатка бачылася з палітолягам і публіцыстам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, Аляксандрам Фядутам.
«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», — паведаміла Свабодзе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Турэччына крытычна адрэагавала на заяву прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна аб прызнаньні генацыду армян падчас Першай сусьветнай вайны.
Амбасада Расеі ў Беларусі ў сваім твітэры ў суботу пракамэнтавала паведамленьне пра высылку расейскіх дыпляматаў з краін Балтыі хэштэгам #SmallDickEnergy.
Белы дом прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай імпэрыі ў пачатку XX стагодзьдзя генацыдам.
Чатыром затрыманым у справе аб так званай «спробе дзяржаўнага перавароту» выставілі абвінавачаньне. Хто той чацьвёрты, акрамя вядомых трох, чаму Пуцін пакрыўдзіўся за Лукашэнку, што прадракае амбасадарка ЗША і ад чаго засьцерагае расейскі палкоўнік ФСБ. Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, які лёсавызначальны дэкрэт ён анансаваў тыдзень таму. Паводле яго словаў, гэты дэкрэт будзе прадугледжваць, што ў выпадку ягонай сьмерці функцыі прэзыдэнта павінна выконваць Рада бясьпекі.
На пытаньні youtube-каналу Свабода Premium адказаў доктар палітычных навук, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Паводле словах Аляксандра Лукашэнкі, змоўшчыкі распрацоўвалі некалькі сцэнароў. Першапачаткова яны плянавалі ліквідацыю Лукашэнкі на парадзе 9 траўня.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Францыі яшчэ раз заявілі пра падтрымку чацьвёртага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і падкрэсьлілі, што ў чатыры разы павялічылі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам і журналістам.
Эўракамісія дамовілася аб закупцы 1,8 мільярда доз вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі вытворчасьці нямецка-амэрыканскай BioNTech-Pfizer. Пастаўкі будуць ажыцьцяўляцца з 2021 па 2023 год.
Гэта адбудзецца тады, калі з самім Лукашэнкам нешта здарыцца.
Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі параўноўвае Беларусь зь нічыйнай валізкай, якую Пуцін хацеў бы падняць, але ня можа, называе кіраўніка Расеі «дзіцем» і чарговы раз тлумачыць, чаму аб’яднаньне Беларусі і Расеі немагчымае.
Увечары на вуліцы Балтыйскай у Менску затрымалі журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПан. Тацяна Бублікава рабіла інтэрвію з былой палітзьняволенай Марыяй Сафонавай.
26–28 красавіка Сьвятлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візытам. Яна сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Ван дэр Бэленам, канцлерам Сэбастыянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбэргам і кіраўнікамі місій пры АБСЭ.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
23 красавіка маці палітвязьня Ігара Аліневіча аднесла яму перадачу, дзеля чаго адстаяла ў чарзе ў будынку КДБ больш за гадзіну. Валянціна Аліневіч падзялілася тым, што ўбачыла і пачула.
Палкоўнік ФСБ у адстаўцы і экс-дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Генадзь Гудкоў у інтэрвію Свабодзе прааналізаваў заявы расейскіх і беларускіх спэцслужбаў наконт нібыта плянаванага замаху на Лукашэнку і спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
Літва абвясьціла пэрсонамі нон грата двух расейскіх дыпляматаў, Латвія і Эстонія — па адным супрацоўніку амбасады Расеі.
Кіраўнікі некалькіх беларускіх апазыцыйных структур выступілі з сумеснай заявай.
Калі можа пачацца суд і дзе, пакуль невядома. У справе, акрамя Ігара, яшчэ 5 абвінавачаных.
Горадзенскія журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік зьехалі ў Польшчу.
Крыху больш за палову (54%) расейцаў станоўча паставіліся да ідэі кіраўніка камісіі Грамадзкай палаты па разьвіцьці аграпрамысловага комплексу ўвесьці ў краіне прадуктовыя сэртыфікаты.
Ініцыятыва BYPOL апублікавала вядомыя ёй дэталі праведзенай КДБ Беларусі апэрацыі ў дачыненьні да Аляксандра Фядуты, Юрася Зянковіча і Рыгора Кастусёва, якіх затрымалі па падазрэньні ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна запярэчыў зьвесткам аб тым, што на перамовах 22 красавіка абмяркоўвалі ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі.
Такое рашэньне было прынятае 22 красавіка судом Чыгуначнага раёну Гомля на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС.
На пасяджэньні пастаяннага камітэту Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) было паднята пытаньне аб узмацненьні расейскімі ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL).
Шэсьце традыцыйна ладзяць прарасейскія арганізацыі. Папярэдні раз у Віцебску заяўку падавалі ў 2019 годзе, але тады мясцовыя ўлады забаранілі акцыю.
Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступілі з заявай у падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна па Данбасу ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?
Гомельскі абласны суд 23 красавіка разгледзеў скаргі асуджаных на вялікія тэрміны жыхароў Гомля, раёну і Добруша за «масавыя беспарадкі» і пакінуў выракі бязь зьменаў, а скаргі — без задавальненьня.
Папраўкі ў нямецкі закон «Аб абароне насельніцтва ад інфэкцыйных хвароб» уступаюць у сілу з 23 красавіка. Ужо ў суботу пачнуць дзейнічаць новыя, больш жорсткія абмежаваньні.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
Джулі Фішэр таксама адзначыла ўзмацненьне залежнасьці Менску ад Масквы.
Пракуратура Берасьця 22 красавіка вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцоваму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, як моцна схуднеў у турме 10 гадоў таму і як яны ставяцца да выказваньняў, што Польшча хоча сабе забраць частку Беларусі.
Загрузіць яшчэ