Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэман лічыць удзел ГРУ ў выбухах у Чэхіі недаказаным


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

У справаздачы Службы інфармацыйнай бясьпекі Чэхіі няма зьвестак пра тое, што меркаваныя супрацоўнікі расейскай ваеннай выведкі (ГРУ) знаходзіліся ў Вэрбеціцах і мелі дачыненьне да выбухаў на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Мілаш Зэман.

У сваім відэазвароце ў нядзелю Зэман падтрымаў поўнае расьсьледаваньне справы і назваў падозраньні на адрас Расеі вельмі сур’ёзнымі.

«Ніводная сувэрэнная краіна ня можа дазволіць, каб на яе тэрыторыі два агенты замежнай дзяржавы зладзілі тэрарыстычны акт, у выніку якога загінулі двое грамадзянаў Чэхіі і была нанесеная шкода на мільярды даляраў», — падкрэсьліў Зэман.

Прэзыдэнт адзначыў, што цяпер разглядаюцца дзьве вэрсіі здарэньня — дачыненьне замежнай выведкі і неасьцярожнае абыходжаньне з боепрыпасамі. Паводле Зэмана, ён цалкам давярае паліцыі і Генэральнай пракуратуры. Калі датычнасьць агентаў ГРУ будзе даказаная, то Расея будзе павінна заплаціць за тое, што здарылася выбухі, сказаў Земан.

Акрамя таго, прэзыдэнт паведаміў, што яго насьцярожвае факт перамяшчэньня па Чэхіі замежных выведнікаў.

  • Чэскія спэцслужбы падазраюць у выбухах у Вэрбеціцах Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Гэта менавіта тыя людзі, якіх брытанскія ўлады падазраюць у атручэньні Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Солсбэры ў 2018 годзе. Сьцьвярджаецца, што Пятроў і Башыраў — агенты ГРУ, а іх сапраўдныя імёны — Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін.
  • У сярэдзіне красавіка чэскія ўлады абвінавацілі Маскву ў арганізацыі выбухаў у Вэрбеціцах і выслалі з краіны 18 расійскіх дыпляматаў. Расея ў адказ выслала 20 супрацоўнікаў чэскай дыпляматычнай місіі. Паміж краінамі выбухнуў канфлікт. У выніку Прага і Масква дамовіліся аб парытэце. У дыпмісіях кожнага боку будуць працаваць па сем дыпляматаў і 25 тэхнічных супрацоўнікаў.
  • Прэмʼер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што Мілаш Зэман падтрымаў дзеяньні ўраду. Тады таксама паведамлялася, што прэзыдэнт пракамэнтуе расьсьледаваньне праз тыдзень. Зэман лічыцца ў Чэхіі прарасейскім палітыкам.
  • На думку Бабіша, прэзыдэнту варта было б зрабіць зварот раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG