Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар Акадэміі кіраваньня пра падрыхтоўку перавароту: «Рыхтаваліся 150 уседарожнікаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі»


Станіслаў Князеў

У перадачы «Контуры» тэлеканалу АНТ юрыст і гісторык, загадчык катэдры ў Акадэміі кіраваньня Станіслаў Князеў, не спасылаючыся на крыніцы інфармацыі, расказаў пра дэталі нібыта плянаванага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

«Рыхтавалася дзесьці каля 150 уседарожнікаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі. Мы іх маглі бачыць па тэлебачаньні, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Памятаеце гэта?

Меркавалася пад прыкрыцьцём уварваньня, што яны дойдуць да Менску ад Літвы (тут не такая вялікая адлегласьць, можна за 3 гадзіны дасягнуць). І з буйнакалібэрных кулямётаў ўзяць рэзыдэнцыю і расстраляць прэзыдэнта».

Князеў нарадзіўся ў Навасібірску, скончыў Томскае вайсковае вучылішча сувязі. Узначальваў Упраўленьне вайсковай контравыведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, быў першым намесьнікам Кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта , рэктарам Акадэміі кіраваньня. Аўтар падручніка «Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы».

У «Контурах» паказалі таксама фрагмэнт відэазапісу колішняга візыту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ. Гэтым разам у фрагмэнце быў паказаны Сяргей Ціханоўскі, які абмяркоўвае з Лукашэнкам будучыню яго сына Мікалая.

Затрыманьне Зянковіча, Кастусёва, Фядуты і справа «змоўшчыкаў». Што трэба ведаць

  • У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Увечары таго ж дня жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты паведаміла пра яго зьнікненьне ў Маскве. 13 красавіка КДБ Беларусі паведаміў, што Фядута затрыманы.
  • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні ў Маскве беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер у менскім СІЗА КДБ.
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
  • Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
  • Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • У рэпартажы на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой, акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты, удзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі (усе жывуць у ЗША), нібыта ўдзельнікі змовы. У інтэрвію Свабодзе двое зь іх адкінулі абвінавачаньні (тут і тут).
  • Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША і Польшчы назвалі абвінавачаньні ўладаў Беларусі і Расеі на свой бок няпраўдай.
  • 21 красавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі «дзяржаўнага перавароту ў Беларусі» і «плянаваньня забойства» Аляксандра Лукашэнкі. Ён абвінаваціў удзельнікаў «змовы супраць Лукашэнкі» ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG