Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян падаў у адстаўку


Нікол Пашыньян падчас звароту, у якім ён заявіў пра адстаўку
Нікол Пашыньян падчас звароту, у якім ён заявіў пра адстаўку

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян падаў у адстаўку, каб правесьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары, паведаміла Армянская служба Радыё Свабода.

Ён заявіў, што будзе паўторна балятавацца на пасаду прэмʼер міністра.

Датэрміновыя выбары ў Армэніі плянуюць правесьці 20 чэрвеня. Да гэтага часу Пашыньян будзе выканальнікам абавязкаў прэмʼер-міністра.

Апазыцыя патрабавала адстаўкі Пашыньяна з моманту завяршэньня збройнага канфлікту ў Нагорным Карабаху леташняй восеньню. 10 лістапада пратэстоўцы нават захапілі будынкі парлямэнту і ўраду.

Пасьля гэтага ў Армэніі рэгулярна праходзілі акцыі пратэсту супраць прэмʼер-міністра, нягледзячы на тое, што ў краіне працягвае дзейнічаць ваеннае становішча, а разам зь ім — забарона на масавыя акцыі.

Апазыцыя абвінавачвае Пашыньяна ў пройгрышы канфлікту ў Карабаху. Паводле мірнай дамовы Баку вярнуў сабе значную частку тэрыторыі, занятай армянскімі войскамі на пачатку 90-х гадоў. Прыхільнікі прэмʼер-міністра сьцьвярджаюць, што адказнасьць за вайсковыя паразы разам з прэмʼерам павінны разьдзяліць вайскоўцы і былыя кіраўнікі краіны, якія не падрыхтавалі яе да вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG