Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол ЗША ў Беларусі: Лукашэнка не ўтрымаецца, калі будзе працягваць рэпрэсіі


Джулі Фішэр у Вільні 21 красавіка
Джулі Фішэр у Вільні 21 красавіка

Аляксандар Лукашэнка наўрад ці застанецца ва ўладзе надоўга, калі працягне жорстка распраўляцца з апанэнтамі, заявіла ў чацьвер пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, перадае «Голас Амэрыкі».

Яна таксама адзначыла, што Вашынгтон занепакоены ўзмацненьнем залежнасьці Менску ад Масквы на фоне масавых пратэстаў, якія пачаліся пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Расея падтрымала Лукашэнку пасьля таго, як дэманстранты выйшлі на пратэст супраць афіцыйных вынікаў выбараў.

Тысячы людзей былі затрыманыя, многія прадстаўнікі апазыцыі выехалі за мяжу ці трапілі за краты.

Фішэр сказала, што Лукашэнка наўрад ці пратрымаецца доўга ва ўладзе, калі не наладзіць кантакт зь беларускім народам.

«Цяжка ўявіць, што гэта можа працягвацца ў найбліжэйшай будучыні», — сказала яна.

«Дынаміка пратэстаў зьмяніла давер да рэжыму ў Беларусі. Я ня веру ва ўстойлівасьць ураду, які пагарджае воляй народу і так адкрыта яе ігнаруе», — дадала яна.

«Мы назіраем аслабленьне сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, і гэта непакоіць ЗША», — сказала Фішэр.

«Мы лічым, што ў Беларусі ёсьць вялізныя эканамічныя магчымасьці для Захаду. Але ў цяперашніх умовах вельмі цяжка ўявіць, як іх можна рэалізаваць», — зазначыла пасол ЗША.

Што вядома пра Джулі Фішэр, новага амбасадара ЗША ў Беларусі

15 сьнежня Сэнат Кангрэсу ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр (Julie Fisher) на пасаду кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пакуль невядома, калі дыпляматка можа адправіцца ў Менск.

Джулі Фішэр
Джулі Фішэр

  • Джулі Фішэр — кар’ерная дыпляматка.
  • Да прызначэньня ў Беларуст займала пасаду намесьніцы памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Заходняй Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу.
  • Раней яна была часовай паверанай у справах у амбасадзе ЗША ў Расеі, намесьніцай кіраўніка місіі ЗША ў NATO, намесьніцай дырэктара офісу генэральнага сакратара NATO, дарадцай у палітычных і эканамічных справах у амбасадзе ЗША ў Грузіі, а таксама займала адміністрацыйныя пасады ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.
  • Фішэр атрымала ступень бакаляўра ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны і ступень магістра ў Прынстанскім унівэрсытэце. Яна валодае расейскай, францускай і грузінскай мовамі.

Ад 2008 году амбасада ЗША ў Беларусі працавала ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з павераным. Узровень дыпляматычных стасункаў быў паніжаны на патрабаваньне афіцыйнага Менску.

Як разьвіваліся адносіны Беларусі і ЗША. Галоўнае

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG