Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зּּэман расказаў у інтэрвію выданьню Blesk, што пачаў перасоўвацца на інвалідным вазку.
Расея і Кітай перашкаджаюць абʼяднанай міжнароднай рэакцыі на вайсковы пераварот у Мʼянме, лічыць старшыня Эўрапейскай замежнапалітычнай службы Жузэп Бурэль. Пра гэта ён заявіў 11 красавіка.
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу зь яе 85-годзьзем, пажадала ёй здароўя і падзякавала за тую працу, якую яна робіць на карысьць Беларусі.
У нядзелю, 11 красавіка, у Кіргізстане, дзе зарэгістравана 3,6 мільёна выбаршчыкаў, адбыўся рэфэрэндум аб унясеньні паправак у канстытуцыю, а таксама выбары ў мясцовыя органы ўлады.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у нядзелю ў інтэрвію папярэдзіў аб «наступствах», калі Расія будзе «агрэсіўна» дзейнічаць у дачыненьні да Ўкраіны на фоне ўсё большай трывогі ў сувязі з нарошчваньнем расійскіх войскаў на мяжы
У вялікім інтэрвію міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея тэлеканалу «Беларусь 1» 10 красавіка было шмат чаго, але мяне зацікавілі два тэзісы.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі і дзяржсакратар ЗША дамовіліся пра супрацьдзеяньне расейскай кампаніі па дэстабілізацыі Ўкраіны. Яны настойваюць на выкананьні ўсіх абавязаньняў Масквы перад АБСЭ.
Таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган плянуе дапамагаць афіцыйнаму Кіеву ў працы па паляпшэньні жыцьця крымскіх татараў, якіх змусілі пакінуць Крым расейскія войскі.
Шчырая размова са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай з нагоды яе 85-годзьдзя пра тое, чым падобныя яе лёс і лёс Сьвятланы Ціханоўскай, страту дачкі, не сымбалічную ролю ўраду ў выгнаньні, яе жыцьцё падчас пандэміі і самыя шчасьлівыя дні.
Найважнейшае за 11 красавіка.
Пазаконкурсная праграма «Жыве Беларусь!» на маскоўскім фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» ад самага пачатку выклікала абурэньне пракрамлёўскіх актывістаў у Расеі. У праграме сабраныя сем дакумэнтальных карцін, якія выйшлі ў 2019-м і 2020 гадах.
Міністар замежных справаў Уладзімір Макей на тэлеканале «Беларусь 1» выказаўся пра дзеяньні тых, хто заклікае да санкцыяў.
Дзяржавы АБСЭ склікалі пасяджэньне, на якім будуць патрабаваць тлумачэньняў Расеі з прычыны канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва Злучаных Штатаў у арганізацыі.
У Варшаве ў суботу адбыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй падчас памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 11-й гадавіны гібелі ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, інфармуе TVN24.
Прыйшоў час расставіць кропкі над «i» ў мэдыясфэры і клясыфікаваць шэраг дзеяньняў як шкоду і пагрозу дзяржаве і грамадзтву, заявіў новы міністар інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка зьвярнуўся да нарвэскіх уладаў, каб яны запатрабавалі ад кампаніі Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».
МУС заявіла, што ў менскім і жодзінскім ізалятарах правялі праверкі і не знайшлі ні ў каго апёкаў вачэй, цяжкага дыханьня ці іншых сымптомаў атручэньня хлёрам.
Мікала Статкевіч у лісьце жонцы паведаміў, што яго будуць судзіць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Арцёмам Сакавым, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Ігарам Лосікам.
Культуроляг Юлія Чарняўская адказвае Віктару Марціновічу, ці існуе краіна, якую мы ведалі, разважае пра прычыны беларускага зла і дае сваю фармулёўку, чым людзі адрозьніваюцца ад жывёлаў
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з бабруйскага ізалятара выпусьцілі асуджаных за Дзень Волі Сяргея Мардушкова і Паўла Кабанчука. Яны з чатырма іншымі зьняволенымі трымалі галадоўку. Пра яе родзічы даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара, якія папрасілі забраць прынесеныя раней перадачы.
Расея ў бліжэйшыя 20 гадоў будзе заставацца «разбуральнай сілай» у сусьветнай прасторы, нават калі яе эканамічныя магчымасьці будуць скарачацца ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
Павал Латушка абвясьціў пра намер стварыць палітычную партыю. Гэтая ідэя, паводле яго, абмяркоўваецца ўжо са сьнежня мінулага году. Сёньня палітык адказаў на пытаньні аўдыторыі Радыё Свабода ў жывым эфіры аўдыёчату ў Telegram. Дзесяць зь іх датычаць новай партыі, а два дадатковыя — бягучай палітыкі.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над мінчанкай Юліяй Якубовіч. Ёй пагражаюць 3 гады зьняволеньня.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў стрыме на сваім Youtube-канале, што яна падтрымлівае заяўленыя Віктарам Бабарыкам і Паўлам Латушкам намеры стварыць свае палітычныя партыі.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, ляўрэатка прэміі імя Сахарава Вольга Кавалькова — пра вялікую плынь вымушанай эміграцыі беларусаў, жыцьцё ў Польшчы, працу ў камандзе, помсту ўладаў і час, калі трэба сыходзіць зь дзяржаўнай службы.
Самыя яскравыя і складаныя падзеі ў Беларусі, сымбалі пратэсту — у кнізе «Я выходжу». Яе аўтар Аляксей Пірс расказвае, як прыйшла ідэя, зь якімі складанасьцямі ён сутыкнуўся падчас працы і чаму кніга важная.
Праваабаронца перакананы, што крымінальная справа супраць «Вясны» мае яўны палітычны падтэкст.
8 красавіка ў Маладзечна каманда партыі «Разам» плянавала пабачыцца з мясцовымі жыхарамі.
Кансультант Радыё Свабода і блогер працягвае знаёміцца з матэрыяламі справы.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заклікаў грамадзян рыхтавацца да цяжкага крызісу, паведамляе ВВС. Такое прызнаньне — рэдкае для такой аўтарытарнай краіны — ён зрабіў на фоне папярэджаньняў з боку міжнародных праваабаронцаў.
Праект закону «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму» апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.
Марыя Калесьнікава застаецца ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага да 8 траўня. У сакавіку ёй падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы. Пра Марыю расказвае яе бацька Аляксандар Калесьнікаў.
Чым тлумачыцца цяперашні бум партыйнага будаўніцтва? Ці вядзе ўтварэньне новых партыяў да расколу, раздрабненьня пратэсту? Якая пазыцыя Расеі адносна партыйнага будаўніцтва ў Беларусі? Чаму «Белая Русь» хоча стаць партыяй?
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
На сайце брытанскага каралеўскага дому паведамляецца, што сёньня раніцай у Віндзорскім замку памёр прынц Філіп, муж каралевы Лізаветы ІІ. Яму было 99 гадоў.
Законапраект «Аб дзяржаўнай абароне» прадугледжвае, што ўсе асобы, у дачыненьні да якіх у МУС паступіць зварот ад кіраўніка дзяржоргана пра пагрозу замаху на іх жыцьцё, здароўе або маёмасьць, трапяць пад абарону з боку ўладаў.
Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях сродкаў масавай інфармацыі». Праект апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Тры асуджаныя журналісткі — Кацярына Барысевіч (Tut.by), Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дар’я Чульцова («Белсат») — сталі ляўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая.
Злучаныя Штаты запатрабавалі ад расейскіх уладаў зрабіць усё, каб гарантаваць бясьпеку Аляксею Навальнаму.
Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.
Карпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода асуджае спробы расейскіх уладаў прымусіць яе згарнуць дзейнасьць у Расеі і будзе змагацца з гэтымі спробамі усімі магчымымі мэтадамі. Пра гэта заявіў у чацьвер прэзыдэнт карпарацыі Джэймі Флай.
Аглядальнік Радыё Свабода Майк Экель спрабуе адказаць на пытаньні, якія вызначаюць цяперашняе абвастрэньне напружаньня паміж Расеяй і Ўкраінай.
У ліку ўдзельнікаў — кіраўнікі парлямэнту, Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, міністар юстыцыі.
У Менскім гарвыканкаме «вывучылі матэрыялы і тэксты песень» і анулявалі гастрольнае пасьведчаньне за два дні да канцэрту.
Віктар Бабарыка напісаў у лісьце сваёй дачцэ, што адчувае падчас судовых працэсаў падтрымку людзей у залі.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і меркаваньні гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Дзьмітро Кулеба і Зьбігнеў Раў правялі сёньня ў Кіеве тэрміновую сустрэчу.
Загрузіць яшчэ