Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мастака і настаўніцу, якія бралі ўдзел у пратэстах, завялі крымінальныя справы


Мітынг у абарону настаўнікаў каля Міністэрства адукацыі Белаурсі пасьля выбараў 2020 году.
Мітынг у абарону настаўнікаў каля Міністэрства адукацыі Белаурсі пасьля выбараў 2020 году.

Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка і затрымалі нібыта за «адзіночнае пікетаваньне», адшукаўшы нацыянальны сьцяг. Тады яго арыштавалі на 15 сутак.

30 сакавіка ён мусіў выйсьці на волю, але 26-га Ганчарова прывезьлі з Жодзіна ў Менск на допыт, адправілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Сёньня таксама стала вядома пра рэпрэсіі супраць менскай настаўніцы Аляксандры Шастаковай.

А 7 раніцы сілавікі прыйшлі дадому да Шастаковай. Як паведаміў яе сын Павал, у панядзелак дома ў яе прайшоў ператрус — канфіскавалі мабільны тэлефон і ноўтбук, а сёньня яе затрымалі, піша Tut.by.

Калі канфіскоўвалі тэхніку, сказалі, што яна праходзіць як сьведка ў справе аб абразе службовай асобы. А сёння яе перавялі ў разрад падазраваных. Справа ў тым, што пад адным з пастоў у фэйсбуку яна напісала слова «т**рь» безасабова, без указаньня, каму гэта адрасавана.

Павал удакладніў, што яго мама ўжо на пэнсіі, але працягвае весьці тэатральны гурток у цэнтры «Ранак» Маскоўскага раёну Менску.

Пасьля жнівеньскіх падзей яна была ўдзельніцай звароту настаўнікаў супраць гвалту. Яе асудзілі паводле артыкулу 23.34 за ўдзел у Маршы пэнсіянэраў і пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь.

Цяпер Аляксандра Шастакова можа стаць фігуранткай справы аб абразе службовай асобы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG