Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі 5 новых палітвязьняў, пакараных за абразу прадстаўнікоў улады. Цяпер такіх у Беларусі 342


Міліцыянты ў цывільным арганізавана скіроўваюцца на судовы працэс, ілюстрацыйнае фота

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі чарговых асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.

Гэтым разам у пераліку 5 новых прозьвішчаў, агулам колькасьць палітзьняволеных дасягнула 342, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтар.

  • Станіслаў Паўлінковіч — асуджаны судом Магілёўскага раёну на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі)
  • Валеры Лаза — асуджаны судом Сьветлагорскага раёну на 2,5 гады абмежаванья волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Юры Карніловіч — асуджаны судом Заводзкага раёну Менска на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Павал Берасьнёў — асуджаны судом Маладэчанскага раёну на 1,5 году абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Віталь Зарадзей — абвінавачаны паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі), узяты пад варту ў СІЗА Берасьця.

Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі згаданых асобаў палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна іх вызваліць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG