Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці расколваюць партыі пратэст


Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская і Віктар Бабарыка

Чым тлумачыцца цяперашні бум партыйнага будаўніцтва? Ці вядзе ўтварэньне новых партыяў да расколу, раздрабненьня пратэсту? Якая пазыцыя Расеі адносна партыйнага будаўніцтва ў Беларусі? Чаму «Белая Русь» хоча стаць партыяй?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Апошнім часам зьявіўся шэраг ініцыятываў па стварэньні новых палітычных партыяў – прарасейскай партыі «Саюз», партыі Юрыя Васкрасенскага, ператварэньне «Гавары праўду!» у партыю, партыі «Разам» Віктара Бабарыкі і партыі Паўла Латушкі.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка склікаў адмысловую нараду па пытаньнях партыйнага будаўніцтва.

У чым прычыны буму партбудаўніцтва?

  • Беларуская палітычная мадэль доўга не прадугледжвала разнастайнасьці палітычных інстытутаў
  • Палітычны крызіс, які пачаўся ўлетку мінулага году, выявіў гэтую інстытуцыйную пустату
  • Ініцыятывы ў гэтым накірунку зьявіліся і на ўладным баку, і на баку яе апанэнтаў
  • Пратэст, які паўстаў летась, таксама мае патрэбу ў інстытуцыяналізацыі

Ці вядзе ўтварэньне партыяў да расколу пратэсту?

  • Пратэст, які паўстаў мінулым летам — гэта была кааліцыя розных гульцоў
  • Каб захаваць актывістаў, каб захаваць грамадзкую ўвагу, патрэбныя арганізацыі
  • Летась мабілізацыя была спантаннай, актыўнасьць ня можа ўтрымлівацца бясконца без інстытуцыяналізацыі
  • Альтэрнатывай стварэньню партыяў магло б быць стварэньне вялікага руху, у які ўвайшлі б і дваравыя чаты, і страйкамы
  • Але гэтага не атрымліваецца, кожны суб’ект кааліцыі разьвіваецца паводле сваёй лёгіцы
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч

Ці разьлічваюць партыі на рэгістрацыю?

  • Партыя — інструмэнт ня толькі ўдзелу ў выбарах, гэта інструмэнт палітычнай мабілізацыі
  • Усе разумеюць, што могуць і не зарэгістраваць. Але могуць скласьціся спрыяльныя для рэгістрацыі зьнешнепалітычныя ўмовы
  • Нават незарэгістраваная партыя, як, скажам, БХД — гэта крок наперад

Ці прымусіць Расея Лукашэнку рэгістраваць новыя партыі?

  • Я ня думаю, што ёсьць дакладны сцэнар, паводле якога Крэмль хоча рэфармаваць палітычную сыстэму Беларусі
  • Для Крамля ёсьць плюсы і ў захаваньні ў Беларусі адзінаўладнай антызаходняй дыктатуры, і ў стварэньні больш свабоднай палітычнай сыстэмы з пэўным палітычным плюралізмам
  • Лукашэнку даводзяць з Крамля, што трэба больш інклюзіўная сыстэма
  • У дэмакратычных колах мэйнстрым — гэта перавага, якая аддаецца парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспубліцы

Чаму ўлада не разглядае партыі як галоўных ворагаў?

  • Улада разумее, што стварэньне мілітарнай дыктатуры — гэта вялікая рызыка
  • Трэба думаць пра кіраваную, «дысцыплінаваную» дэмакратыю

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG