Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баграцоў і Шыла тлумачаць, чаму трэба ўступаць у партыю «Разам»


Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Чаму Віктар Бабарыка менавіта цяпер ізноў ініцыяваў стварэньне партыі? Як гэтая партыя зьбіраецца дзейнічаць? Як яна мяркуе камунікаваць зь іншымі структурамі пратэсту? На якіх праграмных прынцыпах яна будзе грунтавацца?

Свае адказы на гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» прапануюць прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч Іван Шыла і ІТ-прадпрымальнік, чалец асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.

Штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў ягоны зварот, у якім палітык заклікаў уступаць у ягоную партыю «Разам», пра стварэньне якой абвясьцілі яшчэ 31 жніўня.

«Нам патрэбна партыя, — напісаў Віктар Бабарыка 12 сакавіка ў сваім звароце. — Але партыя ня як самамэта, а як найбольш эфэктыўны інструмэнт дасягненьня нашай перамогі».

Баграцоў

  • Фундамэнтальна мэта не памянялася, яна такой жа была і мінулым летам — гэта паляпшэньне жыцьця ў краіне, гэта мадэрнізацыя палітычнай сыстэмы краіны, гэта выкарыстаньне ўсіх законных мэтадаў, каб гэтага дамагчыся
  • У жніўні-верасьні ідэю стварэньня партыі многія ўспрынялі неадназначна, бо гэта быў пік пратэстаў
  • Цяпер усё больш людзей далучаюцца да іншых мэтадаў працы, не такіх, як летась
  • Партыйная структура павінна дапамагчы самаарганізацыі
  • Партыя аб’яднае людзей, якія не баяцца публічна выказваць сваю думку
  • Пра гэта і гаворыцца ў звароце, які мы атрымалі ад Віктара Дзьмітрыевіча
  • Нас усіх абʼядноўвае адна мэта — усталяваць, аднавіць у Беларусі законнасьць
  • Нас палохаюць, што ўлады ўсё роўна ня будуць выконваць закон
  • Баяцца — гэта няправільна, адмаўляцца ад выказваньня сваёй думкі, сваіх ідэяў — гэта няправільна
  • Нас зь іншымі дэмакратычнымі сіламі абʼядноўваюць магчымасьці дзейнічаць, якія ёсьць на тэрыторыі Беларусі
Максім Баграцоў
Максім Баграцоў
  • Улады таксама гавораць пра мадэрнізацыю, людзям улады таксама не падабаецца тое, што адбываецца цяпер у Беларусі
  • Мы за тое, каб палітвязьні былі вызваленыя
  • Можна пасадзіць чалавека, вельмі складана пасадзіць ідэю
  • Нашыя прынцыпы — гэта свабода і павага да апанэнтаў
  • У нас цяпер шмат сілаў, якія працуюць на разьдзяленьне
  • Канчатковыя фармулёўкі праграмы будуць фармавацца актывістамі, якія зараз да партыі далучацца
  • Акрамя свабоды, мы вылучаем прынцып дабрабыту ўсяго беларускага народу
  • Нас абвінавачваюць, што мы хочам стварыць алігархічную дзяржаву, распрадаць усё ў Расею ці на Захад
  • Мы гаворым пра незалежную беларускую дзяржаву, у якой дабрабыт павінен расьці, гэтага ў нас не было прынамсі апошнія 10 гадоў

Шыла

  • Я сёньня падаў заяву на ўступленьне ў партыю «Разам»
  • У Беларусі сам працэс рэгістрацыі партыі — гэта ўжо занятак
  • Калі зараз высьветліцца, што 10 тысячаў чалавек гатовыя ўступіць у партыю, гэта ўжо будзе падзея і для іх, і для астатніх
  • Наступная электаральная кампанія — гэта мясцовыя выбары, і ў іх варта ўдзельнічаць
  • Я разумею ўсе складанасьці рэгістрацыі партыі, але з гэтага не вынікае, што яе ня варта ствараць
  • Людзям хочацца быць разам, і гэта перагукаецца з назвай партыі
  • Летась я запаўняў заяўку на ўдзел у ініцыятыўнай групе Бабарыкі, сёньня, калі я падаў заяўку ў партыю «Разам», у мяне ўзьніклі падобныя ж пачуцьці
Іван Шыла
Іван Шыла
  • Партыя шмат чаго можа рабіць, акрамя ўдзелу ў выбарах
  • Магчыма, дзяржава па сьпісах партыі пачне арыштоўваць яе чальцоў
  • Але мы ўсе дарослыя людзі і разумеем, якія могуць быць наступствы
  • Я ў наступным месяцы зьбіраюся прыехаць у Беларусь
  • Можна сказаць — час складаны, давайце зробім паўзу на паўгода і наагул нічога ня будзем рабіць
  • Такі варыянт ёсьць, але ён ня вельмі добры
  • Калі б Карач стварыла сваю партыю, ні ў кога не было б пярэчаньняў. Іншая рэч, калі яна спрабуе засадзіць Ціханоўскую за стол перамоваў з сабой
  • Ня трэба штучна абʼядноўваць усіх у нейкую герархію

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG